Павел Севярынец: Разам абараняцца лягчэй

DSCN577722 лютага ў Мінску на Кастрычніцкай плошчы прайшла чарговая акцыя пратэсту прадпрымальнікаў, у якой прынялі актыўны ўдзел і былыя палітвязні.

“Гэта вельмі просты рэфлекс для тых, хто праходзіў праз мітынгі, затрыманні, штрафы і турмы, – распавёў сайту palitviazni.info былы палітвязень Павел Севярынец. – Прынцып тут просты: калі кагосьці б’юць, станавіся побач, таму што разам абараняцца лягчэй”.

Каля трохсот чалавек узялі ўдзел у мітынгу, які прайшоў 22 лютага на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. Як і тыдзень таму, яны патрабавалі адмены ўказа № 222 аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў ІП.

На плошчы было мноства сілавікоў у цывільным, непадалёку можна было ўбачыць “аўтазакі” і іншую спецтэхніку.

Выступоўцы ізноў распавядалі пра свае праблемы, а палітыкі, якія бралі слова, казалі пра недавер уладзе і сваю салідарнасць з ІП-эшнікамі.

Прадпрымальнікі прынялі рашэнне правесці наступны мітынг у нядзелю 28 лютага ў 15.00 ізноў на Кастрычніцкай плошчы.

“Акцыю не разагналі, хоць яна і не была санкцыянаваная, – кажа былы палітвязень і кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч. – Улады мусяць азірацца, пакуль яны не атрымалі крэдыт Міжнароднага валютнага фонду. Хоць пасля атрымання могуць ужо і не азірацца”.

– Ці ёсць сэнс у такіх акцыях? Сёння любая пратэстная акцыя дае плён, нават калі яна сімвалічная альбо сігнальная, – дадае Павел Севярынец. – А тут сабраліся некалькі сот чалавек у самым цэнтры Беларусі. Таму ёсць плён. Такія акцыі разнявольваюць людзей, паказваюць, што можна і трэба дамагацца свайго. Камітэт выратавання прадпрымальніцтва, розныя прадпрымальніцкія групы ў Мінску і рэгіёнах арганізоўваюць пратэсты, таму што тут трэба каардынавацца. І трэба праяўляць салідарнасць усім – і прадпрымальнікам, і рабочым, і студэнтам.

– Некаторыя задаюцца пытаннем: якое дачыненне маюць апазіцыйныя палітыкі да праблем прадпрымальнікаў?

– Палітыкі – гэта тыя людзі, якія могуць спалучыць пратэсты розных групаў у адно. Хоць я прыйшоў на гэтую плошчу не як палітык, а як грамадзянін. Я разумею: сёння атакавалі адных, заўтра – другіх, паслязаўтра – трэціх. Таму прыйсці на плошчу – гэта вельмі просты рэфлекс для тых, хто праходзіў праз мітынгі, затрыманні, штрафы і адсідкі. Прынцып тут просты: калі кагосьці б’юць, станавіся побач, бо разам абараняцца лягчэй. А ўлады, безумоўна, вельмі ўважліва сочаць за пратэстамі.

DSCN5772

DSCN5777

DSCN5795

DSCN5781

DSCN5784

DSCN5771

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Дзяніс Дзянісаў
  • Міхаіл Жамчужны
  • Барыс Гарэцкі
  • Віталь Мацукевіч
  • Сяргей Вазьняк