Вадзім Жаромскі: Гэта быў цырк

CZ4w78xW0AAnHC3-833x400

Фігуранты “справы графіцістаў”, разгляд якой завяршыўся позна ўвечары 29 студзеня ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска, аштрафаваныя: Вячаслаў Касінераў — на 30, Максім Пякарскі — на 40, Вадзім Жаромскі — на 50 базавых велічынь. Пры гэтым яны прызнаныя вінаватымі толькі ў пашкоджанні маёмасці, злоснага хуліганства ў іх дзеяннях не ўстаноўлена.

Раней, у ходзе пасяджэння, пракурор Уладзімір Сцяпурка прасіў пакараць Максіма Пякарскага штрафам 500 базавых велічынь, Вадзіма Жаромскага прыцягнуць да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў месцы адбывання, Вячаслава Касінерава — да паўтара года абмежавання волі без накіравання ў месцы адбывання, інфармуе БелаПАН.Беларускія праваабаронцы, у выпадку рэальных тэрмінаў пакарання, гатовыя былі прызнаць актывістаў палітвязнямі.
“Уся гэтая істэрыя са “справай графіцістаў” стала лагічным працягам таго жудаснага мінулагодняга ціску на моладзевыя субкультуры і нізавыя ініцыятывы. А прычына толькі адна – страх перад маладосцю збоку састарэлых хціўцаў ад улады”, – так пракаментаваў  працэс сайту palitviazni.info адзін з фігурантаў справы Вадзім Жаромскі.
Працэс быў больш падобны на цырк, – кажа Вадзім Жаромскі. – Смешна, калі пракурор сур’ёзна зачытвае з матэрыялаў справы пра пластылін для лямпачак, нібыта размова ідзе пра гексаген. Спрабавалі правакаваць, уся гэтая блытаніна ў допытах, вырваныя з кантэксту словы, спробы нацкаваць адзін на аднаго. Але толькі неразумны і несур’ёзны чалавек будзе паддавацца на такую бязглуздзіцу.
Як я казаў у сваім апошнім слове, уся гэтая істэрыя са “справай графіцістаў” стала лагічным працягам таго жудаснага мінулагодняга ціску на моладзевыя субкультуры і нізавыя ініцыятывы. А прычына толькі адна – страх перад маладосцю збоку састарэлых хціўцаў ад улады, якія канчаткова перапоўніліся жахам ад сваёй уласнай нежыццяздольнасці перад новым часам. Яны баяцца нашай маладосці, нашай дзёрзкасці і энергіі. Але, як мы пабачылі, новы парадак настаў, і тая Рэвалюцыя свядомасці, пра каторую мы кажам, ужо крочыць па Беларусі і ейны рух не спыніць.
Што тычыцца прысуду, то ён нечаканы, улічваючы запыт пракурора. Але мы верылі – і мы перамаглі. Перамаглі разам з усёй грамадскай супольнасцю краіны, што нас увесь час падтрымлівала. Акцыі салідарнасці прайшлі таксама і за мяжой: ва Украіне, Эстоніі, Польшчы. Дзякуй усім тым, каму не усё роўна! Беларусь пачынаецца з кожнага з нас!”
palitviazni.info
Фота svaboda.org

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні