Настасься Азарка, асуджаная ў 2007 годзе па артыкуле 193.1, распавяла аб праблемах з працай

Актывісты дэмакратычных НДА і палітычных партыяў часта сутыкаюцца з праблемамі на працы.  У большай ступені гэта датычыць тых, хто быў раней асуджаны да крымінальнай адказнасьці з-за сваёй грамадска-палітычнай дзейнасці .

Настасься Азарка была асуджаная да штрафу ў 2007 годзе па артукуле 193.1 КК РБ за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт”. Пасьля гэтага ў Настасьсі былі праблемы на працы – пастаянны кантроль, абмежаваньне ў кантактах з іншымі сябрамі працоўнага калектыву. Калі Настасься была ў дэкрэтным адпачынку, Несвіжскі льнозавод, на каторым яна працавала, быў рэарганізаваны ў нарыхтоўчы цэх Валожынскага льнокамбіната. Кіраўніцтвам Валожынскага льнокамбіната былі прапанаваныя немагчымыя ўмовы працы на новым месцы і Настасься Азарка была вымушаная звольніцца. Кампенсацыі за страту працы ў выніку рэарганізацыі прадпрыемства і фактычнага скарачэньня працоўных месцаў Настасься, у адрозненьні ад іншых супрацоўнікаў, не атрымала.  Пасьля гэтага доўгі час не магла адшукаць новую працу.

https://youtu.be/HRDb4QOPUp4

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Віталь Мацукевіч
  • Ільля Васілевіч
  • Яна Палякова