Валянцін Стэфановіч: Беларускія ўлады не збіраюцца вызваляць палітвязняў

stefanovicІнтэрвью з Вялянцінам Стэфановічам размешчанае на Сайце Радыё Рацыя: Намеснік кіраўніка праваабарончага цэнтру „Вясна” Валянцін Стэфановіч лічыць, што беларускія ўлады не пойдуць у бліжэйшы час на вызваленне палітычных зняволеных. Паказальнай з’яўляецца апошняя справа палітвязня Мікалая Дзядка, які ўжо фактычна адбыў папярэдні тэрмін пакарання, але быў зноў асуджаны на 1 год і 3 дні зняволення за некалькі дзён да выхаду з турмы, нібыта за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням яе адміністрацыі. Гэта выглядае вельмі дэманстратыўна з боку беларускіх уладаў, – лічыць праваабаронца. – Асуджэнне Дзядка, а я нагадаю, было яно на фоне ўсіх гэтых візітаў замежных высокапастаўленых чыноўнікаў у Беларусь. Мне падаецца, асуджэнне было не выпадковым, паколькі ў нейкім сэнсе з’яўляецца сігналам беларускіх уладаў адносна таго, што пытанне палітычных зняволеных яны вырашаць, прынамсі ў хуткім часе, не збіраюцца. Таму што задачы па захаванні стабільнасці, недапушчэння стабілізацыі значана больш важныя для ўладаў, чым стасункі з Захадам. „Хацелася б памыліцца, але іншыя палітычныя зняволеныя таксама наўрад ці могуць разлічваць на хуткае вызваленне”, – кажа Стэфановіч. „Задача беларускага МЗС заключаецца ў тым, каб Захад прыняў Беларусь такой, якой яна ёсць, без усялякіх умоваў і павучэнняў. Пазіцыя афіцыйнага Менску адносна падзеяў ва Украіне паспяхова канверціруецца не толькі ўнутры Беларусі, сярод яе грамадзянаў, якія жадаюць захавання стабільнасці, але і на Захадзе. І мы гэта бачым,” – лічыць Валянцін Стэфановіч.
Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Міхаіл Жамчужны
  • Аляксандар Зьдзьвіжкоў