Прызначаная дата суда над Мікалаем Дзядком

Мікалай Дзядок Суд над Мікалаем Дзядком адбудзецца 25 лютага на тэрыторыі турмы №4 у Магілёве.

Сёння стала вядома, што прызначаная дата суда над палітвязнем Мікалаем Дзядком. А б гэтым сайту statkevich.org паведаміла жонка палітвязня Валерыя Хоціна. Ён адбудзецца 25 лютага на тэрыторыі турмы №4 Магілёва ў закрытым рэжыме. Судзіць палітвязня будзе суддзя Ленінскага раённага суда г. Магілёва.

Актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок асуджаны на 4,5 года зьняволеньня ў калоніі ўзмоцненага рэжыму паводле артыкула аб хуліганскіх дзеяньнях адносна афіцыйных будынкаў. Сваёй віны актывіст не прызнаў і адмовіўся падпісваць прашэньне аб памілаваньні.

Міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі Мікалай Дзядок прызнаны палітвязнем.

У канцы траўня 2012 г. паводле рашэньня начальніка Шклоўскай калёніі № 7 Мікалай Дзядок быў пераведзены ў памяшканьне камэрнага тыпу на паўгады. Да гэтага яго неаднаразова прымушалі пісаць прашэньні аб памілаваньні. За час знаходжаньня ў магілёўскай калоніі №15 і 17-й калоніі ў Шклове Мікалай атрымаў больш за 10 спагнаньняў за розныя надуманыя парушэньні, кшталту “няправільна адрэагаваў на заўвагу”, і ня змог трапіць пад амністыю.

4 сьнежня 2012 г. стала вядома, што адмысловая камісыя калоніі прыняла рашэньне аб пераводзе Мікалая Дзядка ў турму. Прычынай абвешчаныя шматлікія спагнаньні за парушэньне дысцыпліны, якіх палітвязьню прад’яўлена ажно 22.

У лістападзе 2014 года, за 3 месяцы да сканчэньня тэрміну, на Мікалая Дзядка завялі новую крымінальную справу па 411-м артыкуле за “парушэньне рэжыму адбыцьця пакараньня”. Гэты артыкул прадугледжвае павелічэнне тэрміну зьняволеньня да года.

“Следчыя дзеянні” цягнуліся 2 месяцы, потым справа была вернутая пракурорам на даследванне яшчэ на месяц.

На волю Мікалай Дзядок павінен быў выйсці ўжо 3-га сакавіка.
https://spring96.org/be/news/75671

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Яна Палякова
  • Сяргей Парсюкевіч
  • Аляксандар Арастовіч
  • Зьміцер Паліенка
  • Артур Фінькевіч