Складзеныя два рапарты на Мікалая Статкевіча пасля пераводу яго ў шклоўскую калонію

statkevich_mikola1

паводле сайту spring96.org: Пасля двух дзён знаходжання Мікалая Статкевіча ў шклоўскай калоніі на палітвязня былі складзеныя два рапарты.

Як паведаміла праваабарончаму цэнтру “Вясна” жонка Мікалая Марына Адамовіч: “За першыя два дні на яго былі складзеныя два рапарты. Першы рапарт быў складзены за “нестатутныя” штаны, выдадзеныя ў магілёўскай турме. Другі – нібыта за парушэнне распарадку дня, але гэта тычылася толькі Статкевіча. Якія гэта мае наступствы, я пакуль не ведаю. Хачу спадзявацца, што ўсё будзе добра. Адзначу, па голасе Мікалая адчувалася, што ён быў у вельмі добрым гуморы, нармальным стане”.

Са словаў Марыны, раз на тыдзень палітвязень можа звязвацца з роднымі па тэлефоне. Магчыма, ў наступнай размове з Мікалаем высвятляцца нейкія падрабязнасці.

Нагадаем, у траўні 2011 году судом Ленінскага раёну Мінску Мікалай Статкевіча быў прыгавораны да шасці гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў арганізацыі масавых беспарадкаў у дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 году.

Мікалай Статкевіч — адзіны кандыдат у прэзідэнты Беларусі, які да гэтага часу знаходзіцца ў зняволенні. Яму не раз прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі, але ён катэгарычна адмаўляецца.
https://spring96.org/be/news/75144

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Юрый Бандажэўскі
  • Фёдар Мірзаянаў