
Былы палітвязень, мастак, вэтэран БНФ Рыгор Кійко — ў бядзе. У выніку цяжкога захворваньня спадару Рыгору патрабуюцца дарагія лекі і складаная апэрацыя, якую робяць толькі за мяжой. Яго сябры і паплечнікі просяць дапамагчы сабраць сродкі на апэрацыю і лекі для Рыгора Кійко.
Рыгор Кійко — вядомы беларускі кераміст, сябра Саюзу мастакоў і суполкі «Пагоня». Доўгі час працаваў бібліятэкарам у касьцёле сьвятых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) у Менску.
У 1997 годзе ён, адбіваючы на Дні Волі-1997 бел-чырвона-белы сцяг, быў арыштаваны, правёў тры месяцы ў СІЗА на Валадарскага і атрымаў два гады «хіміі» ў Зэмбінскай спэцкамэндатуры. Быў прызнаны «Amnesty International» вязьнем сумленьня. 8 лістапада 2001 годзе быў жорстка зьбіты пры абароне Курапатаў.
Ахвяраваньні для Рыгора Кійко можна перадаць, зьвязаўшыся па тэлефонах: +37529 2753212 (Тацяна), +37544 7719817 (Марына).
Паводле Крыніца.info