Крысціян Хольм хоча сустрэцца з беларускімі палітвязнямі

Праблема беларускіх палітвязняў і свабодных выбараў – галоўныя прыярытэты рабочай групы па Беларусі ПА АБСЕ.

Лідар АГП Анатоль Лябедзька, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і намеснік старшыні руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч сустрэліся з кіраўніком рабочай групы па Беларусі Парламенцкай асамблеі АБСЕ Крысціянам Хольмам. Сустрэча прайшла ў шведскім Рыксдагу.

У інтэрв’ю сайту ucpb.org лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька паведаміў:

«Гэта была рабочая сустрэча ў рэжыме кансультацый і абмену думкамі. Зараз у ПА АБСЕ ідзе працэс фармавання рабочай групы па Беларусі, і, адпаведна пакуль яшчэ няма плану і стратэгіі дзеянняў. Але зразумела, што змест працы шмат у чым вызначаецца пазіцыяй старшыні групы. Хольм адзначыў, што для яго гэта новы вопыт, і ён хацеў бы, каб праца групы была максімальна эфектыўнай. А для гэтага патрэбныя пастаянныя, інтэнсіўныя камунікацыі з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Ёсць падставы меркаваць, што праблема беларускіх палітвязняў і сумленных, свабодных выбараў будуць галоўнымі прыярытэтамі рабочай групы па Беларусі ПА АБСЕ. Крысціян Хольм спадзяецца, што яго новая пасада дазволіць яму значна часцей наведваць Беларусь. Ён не выключае, што група падчас першай паездкі можа запытаць у беларускіх уладаў сустрэчу з палітвязнямі».

Нагадаем, на дадзены момант у Беларусі больш за 10 палітвязняў. Еўрапейскія і амерыканскія палітыкі неаднаразова патрабавалі іх неадкладнага вызвалення.

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні