Уладзімер Яроменак: Калі ж чалавека зламаць немагчыма, імкнуцца яго ізаляваць

Палітвязень, удзельнік Плошчы-2010 Уладзімер Яроменак чакае накіравання ў вязьніцу. Адпаведнае рашэньне прыняў Менскі гарадскі суд. Але пасьля агучваньня прысуду – тры месяцы арыўту за парушэньн ўмоваў прафіляктычнага нагляду – Яроменка не накіравалі адразу ж адбываць пакараньне. З таго моманту пакуль анічога не зьмянілася, кажа для palitviazni.info сам Уладзімер Яроменак.

Уладзімер Яроменак: Яшчэ ў той жа дзень, калі разглядалі маю скаргу. Я званіў інспектару, запытваў, калі ж за мною прыедуць, але мне яшчэ тады было сказана, што цяпер не, а толькі праз некалькі тыдняў, варта чакацьтолькі напрыканцы лістапада. Я ўжо адзначаў, што мне падаецца, гэта перадусім зьвязана з самітам Усходняга парнёнства, які адбудзецца 28-29 лістапада ў Вільні. На маю думку, сёньня афіцыйны Менск не жадае павялічваць колькасьць палітычных вязьняў, пакуль не распачаўся саміт.

 – Але ж разам з тым мы бачым, што „гайкі ў грамадстве заціскаюцца”. Чакаюцца зьмены ў заканадаўства аб СМІ, размовы ідуць і пра судовыя рэформы. Улады не баяцца ж ісьці на гэтыя крокі нават напярэдадні саміту.

Уладзімір Яроменак: Ведаеце, гэта проста чарговы „брэд”, які мы стала назіраем з 1994 году ў краіне. Калі адбываюцца нейкія зьмены, яны перадусім выгодныя чыноўнікам, сілавым структурам, кіраўніку краіны, але зусім не грамадству, не дэмакратычнай супольнасьці. Калі ідзе размова пра СМІ, то зразумела, што ў краіне працягваюць заціскаць „гайкі”. У нашай краіне досыць шмат незалежных рэсурсаў. Асабліва тыя, якія маюць ўплыў на грамадства, ўлады жадаюць і імкнуцца ўзяць пад свой кантроль. Ім важна, каб пісалася і друкавалася тое, што патрэбна. Увогуле шматлікія важкія зьмены ў тым і ў заканадаўства прымаліся раней, калі Лукашэнка расчышчаў для сябе плацдарм. Нават Каснтыстуцыю зьмянілі на патрабаваньне і ва ўгоду толькі аднаго чалавека. Таму гэтыя зьмены не прыносяць карысць. Але яны зганьбілі паняцьце закону, бо па-сутнасьці адзін чалавек выцер ногі аб асноўны закон.

– Але ж ахвярамі стаў не толькі закон, але перадусім само грамадства, якое апынулася ўш закладніках, зьявіліся і палітвязьні.

Уладзімер Яроменак: Каля я выходзіў са зьняволеньня яшчэ ў 2011 годзе, цудоўна разумеў, што трапіў з малой калоніі ў калонію досыць вялікую. Так, яна не такая закрытая. Але ж таксама ёсьць наглядальнікі, якія пільнуюць і сочаць за табою. Рэпрэсіўныя органы прымаюць рашэньне аб нейкіх ўзьдзеяньнях ў выпадку неабходнасьці. Усё вельмі падобнае. Таму краіна стала агулам сапраўдным вялікім макетам калоніі.

– Атрымліваецца, што па-сутнасьці сапраўды, тэрміну „былы палітвязень” не існуе?

Уладзімер Яроменак: Так, былых сапраўды няма. Бо калі чалавек выходзіць зь месца пазбаўленьня волі, тычыцца гэта перадусім тых, хто быў асуджаны за Плошчу-2010, то над імі адразу ж быў ўстаноўлены прафілактычны нагляд. А парушэньньне якога – аўтаматычны прэвентыўны нагляд і зусім недалёка астаецца да новага зьняволеньня. Іншы прыклад – Зьміцер Дашкевіч, якога вызвалілі з турмы адразу ж з прэвентыўным наглядам. А гэта досыць жорсткая мера, якая нагадвае такое пакараньне, як „хатняя хімія”. Фактычна па ўмовах, вызваленыя застаюцца надалей ў зьняволеньні. Таму любы чалавек, які быў асуджаны за Плошчу, можа ізноў патрапіць за краты. Прыкладам жа можа быць Васіль Парфянкоў. Хоць ен і быў вызвалены, але на яго заведзена чарговая крымінальная справа, якая будзе разглядацца неўзабаве.

– Агулам пенітэнцыярная сістэма мае на мэце задачу выхаваць чалавека. Але ў адносінах да палітвязьняў мы аперуем словамі – спроба зламаць чалавека. Але ці магчыма зламаць асобу, якая мае свае перакананьні і якую падтрымліваюць сотні і сотні людзей. Навошта ж ўлады робяць такія крокі?

Уладзімер Яроменак: Калі ж чалавека зламаць немагчыма, а ўлады напачатку пераконваюцца ў гэтым, значыць яго можна проста ізаляваць. Таму ўсе гэтыя абмежаваньні: турма, калонія, нагляды – гэта спробы ізаляваць, зрабіць нейкія абмежаваньні, каб актыўныя асобы не маглі свабодна рабіць свае справы.

Palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні