“Малады фронт”: Разам з вызваленнем палітзняволеных неабходна патрабаваць іх рэабілітацыі

Сітуацыя з палітзняволенымі ў Беларусі за апошнія гады пагоршылася, нягледзячы на вызваленне некаторых апанентаў улады. Пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі, прынятай 26 кастрычніка ў Мінску дэлегатамі 8-га з’езда маладзёжнага грамадскага аб’яднання “Малады фронт”, афіцыйна зарэгістраванага ў Чэхіі.

“Малады фронт” запатрабаваў вызалення і рэабілітацыі ўсіх палітзняволеных. Пры гэтым у рэзалюцыі арганізацыі акцэнтуецца ўвага на тым, што без рэабілітацыі палітзняволеных проста іх вызваленне можна расцэньваць як “гандаль людзьмі”, бо Аляксандр Лукашэнка “прадасць сваіх заложнікаў, а заўтра набярэ іншых”.

Дэлегаты з’езда адзначаюць, што сёння назіраецца змена курсу палітыкі Еўрасаюза ў дачыненні да беларускіх уладаў. “Мы засцерагаем еўрапейскіх палітыкаў ад гэтай памылкі, — заяўляюць дэлегаты з’езда “Маладога фронту”. — Разумеючы бесперспектыўнасць спробаў паўплываць на палітыку дыктатара, мы пакідаем за сабой права заклікаць дэмакратычныя дзяржавы да эканамічных санкцый, пакуль нашы паплечнікі не будуць вызвалены з турмы”.

belapan.com

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Андрэй Гайдукоў
  • Мікола Астрэйка