Што значыць салідарнасць?

Інфармацыйныя кампаніі, акцыі, падтрыманне – захады, якія грамадзянская супольнасць праводзіць у падрымку палітычных вязняў у Беларусі. А якія яшчэ захады патрэбныя? Што рабілі польскія палітыкі ў савецкія часы, калі за кратамі таксама ў гэтай, цяпер дэмакратычнай краіне былі палітычныя вязні? На гэтае ды іншыя пытанні сайту palitviazni.info адказвае Роберт Тышкевіч віцэ-старшыня Камісіі па замежных справах Сейма Польшчы, кіраўнік парламенцкай групы па Беларусі.

Роберт Тышкевіч: Для палітвязьняў найважней з’ўляецца людская салідарнасць нават у самых малых і падаецца дробных справах. Перадусім гэта апекаванне над сям’ёй вязьня, над дзецьмі. Юрыдычная дапамога, таксама і матэрыяльная! Таму што вельмі важна, каб палітвязень, які ізаляваны ў турме адчуваў, што яго сям’я не пакінута, што з яго блізкімі ўсё ў парадку. І гэта бадай самае галоўнае. Насутпнымі важнейшымі аспектамі з’яўляецца палітычнае салідарнасць і падтрымка. Тут я маю на ўвазе розныя публікацыі, акцыі з патрабаваннем вызвалення. Нават нягледзячы на ізаляцыю, інфармацыя аб гэтым ўсё-роўна даходзіць за краты і каласальна ўмацоўвае маральны дух палітычнага вязня. Ну і апошнім момантам з’яўляецца міжнародная падтрымка. Прэсінг на ўлады з патрабаваннем вызвалення палітвязняў. Гэта наш польскі досвед, але цяпер гэта ўжо ўніверсальныя моманты, якія датычацца любой краіны, любога палітвязня ў тым і Беларусі.

– Як часта беларускае пытанне падымаецца падчас паседжанняў у Польскім Сейме, ці абмяркоўваецца сітуацыя з палітвязнямі ў Беларусі, і як Сейм Польшчы можа аказваць ціск на беларускія ўлады з патрабаваннем вызвалення вязняў сумлення?

Роберт Тышкевіч: Сапраўды, мы прыкладваем намаганні, каб як найчасцей размаўляць пра гэта. Канечне, нейкія заканадаўчыя акты, звароты, яны часцей за ўсё ўзнікаюць падчас нейкага здарэння, якое не можа польскі Сейм праігнараваць. Штодзённа гэта не адбываецца. Але мы вядзем працу з рознымі партыямі, каб стварыць сапраўдную фракцыю, каб сабраць большасць і спрасціць працу пры прыняцці рашэнняў аб дапамозе беларускай грамадзянскай супольнасці, а перадусім пацярпелым ад палітычнага перасьледу. У цэлым намаганні Камісіі Сейму накіраваны на тое, каб тэма палітычных вязняў ў тым ліку, не адышла на другі план і не забылася. Акрамя гэтага мы часта размаўляем пра сітуацыю з правамі чалавека з нашымі замежнымі партнёрамі. Нядаўна былі перамовы з прадстаўнікамі Французскага парламенту. Мы ангажавалі французаў да тэмы палітвязняў ў Беларусі. Такія намаганні патрэбны, каб уся Еўропа казала пра недапушчальнасць палітычнага перасьледу, адзінай мовай, адзінымі словамі.

– У Польскім Сейме, як і ў Камісіі па замежных справах, прадстаўнікі розных палітычных партый, погляды якіх часам вельмі розныя. А наколькі гэтая рознасць праяўляецца падчас прыняцця рашэнняў у беларускіх справах?

Роберт Тышкевіч: Не, у нашай Камісіі абсалютная згода ў беларускім пытанні. Канечне, некаторыя моманты ў поглядах бываюць рознымі. Але пры прыняцці пэўных рашэнняў гэта не перашкаджае. Дэпутаты Сейма лічаць непрыймальным наяўнасць палітычных вязнаў. Адзінагалосна ў Сейме і меркаванне, што вязні сумлення ў Беларусі павінны быць вызваленыя і цалкам рэабілітаваныя.

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні