Парфянкова выклікаюць на камісію УДВ

Палітвязень Васіль Парфянкоў паведаміў бацькам аб выкліку на камісію ўмоўна-датэрміновага вызвалення.14 снежня бацькі Васіля Парфянкова атрымалі ад яго ліст. У ім палітвязень паведаміў, што яго выклікаюць на камісію, якая вызначае пытанні ўмоўна-датэрміновага вызвалення. Васіль Парфянкоў напісаў, што пасяджэнне камісіі адбудзецца ў чацвер, перадае «Радыё Свабода».

Бацька зняволенага Пётр Парфянкоў распавёў:

«Сёння прыйшоў ліст. Напісаў, што ў чацвер паклічуць на камісію ўмоўна-датэрміновага вызваленні. Але які чацвер, не падаў. Думаю, маецца на ўвазе наступны чацвер. Бо калі б гаворка ішла пра мінулы, то мог бы выйсці і ўжо вярнуцца дадому, але яго няма. Не ведаю. Ці адмовілі ўжо? Не ведаю. Чакаем далей».

У арыштным доме ў Баранавічах, дзе ўтрымліваюць Васіля Парфянкова, адмовіліся паведамляць праз тэлефон усялякія звесткі пра арыштантаў.

Васіль Парфянкоў у жніўні быў асуджаны на 6 месяцаў знаходжання ў арыштным доме за парушэнне правілаў адбыцця хатняга прафілактычнай нагляду. Гэты нагляд быў накладзены на Васіля Парфянкова, які ўжо адбываў пакаранне за Плошчу, за ўдзел у 2011 годзе ў акцыях салідарнасці з палітвязнямі. 9 снежня споўнілася 4 месяцы, як Васіль Парфянкоў знаходзіцца ў арыштным доме. Паводле закону пасля адбыцця дзвюх трацін тэрміна зняволены, які не мае спагнанняў за парушэнні дысцыпліны, можа разлічваць на ўмоўна-датэрміновае вызваленне.

svaboda.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Мікалай Аўтуховіч
  • Алесь Стральцоў
  • Яўген Сувораў
  • Андрэй Пазьняк