Малады Фронт заклікае падпісацца за вызваленьне палітвязьняў

«Малады Фронт» і «Маладыя Хрысьціянскія Дэмакраты» абвясьцілі пра пачатак нацыянальнай кампаніі за вызваленьне палітвязьняў.

Галоўная мэта кампаніі — данесьці да кожнага беларуса праўдзівую інфармацыю пра беларускіх палітвязьняў, зьяднаць беларускае грамадзтва ў акцыях салідарнасьці, праз гэтыя дзеяньні — дамагчыся вызваленьня ўсіх палітвязьняў і спыненьня судовага перасьледу за палітычныя перакананьні.Ад сёньняшняга дня свой подпіс за вызваленьне палітзьняволеных можна паставіць праз інтэрнэт:www.belarusfree.info

Пэтыцыя ў падтрымку палітвязьняў будзе мець юрыдычную сілу, і беларускія органы дзяржаўнай улады будуць абавязаныя даць афіцыйны адказ, мяркуюць ініцыятары кампаніі.

mfront.net

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Алесь Бяляцкі