Вязням катэгарычна забараняюць кантактаваць з Аляксандрам Францкевічам

Кіраўніцтва Івацэвічскай калоніі цісне на палітвязня Аляксандра Францкевіча праз пагрозы іншым асуджаным. Пра гэта нашаму радыё паведаміла маці зняволенага анархіста Таццяна Францкевіч. Па яе словах, адзін з вязняў, які працягваў камунікаваць з Аляксандрам, быў нават за гэта змешчаны ў штрафны ізалятар.

“Такім чынам майго сына спрабуюць ізаляваць, пазбавіць камунікацыі з людзьмі”, – кажа Таццяна Францкевіч:

– Сёння пазваніў Саша і сказаў, што ідзе ціск, не на яго, а на тых людзей, з кім ён кантактуе, каб яны з ім не мелі зносін. Робяць такі вакуум вакол яго. Адзін хлопец не паслухаўся і яго кінулі ў штрафны ізалятар.

У траўні мінулага года Аляксандр Францкевіч быў асуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Праваабаронцы прызналі Францкевіча і ягоных паплечнікаў Мікалая Дзядка і Ігара Аліневіча палітычнымі зняволенымі і патрабуюць іх неадкладнага вызвалення.

racyja.eu

Іншыя палітычныя вязьні

  • Алег Гнедчык
  • Васіль Старавойтаў