Сайт часова не абнаўляецца. Палітычныя вязьні за 2020 год знаходзяцца тут https://prisoners.spring96.org/

Blog

3 Articles

Алесь Кіркевіч: Турмы рыхтавалі за некалькі месяцаў да снежаньскіх падзей…

14368643_1033012230151535_1403323447628341587_nБылы палітвязень Алесь Кіркевіч распавёў сайту palitviazni.info пра сваё “палітычнае жыццё”, жыццё ў турме і па-за ёй.

“Ніхто не хоча ніхто быць наступным Кондрусем – каб яго спачатку здалі, а пасля забылі”, – кажа суразмоўца.

Алесь Кіркевіч

Алесь Кіркевіч

Намесьнік старшыні “Маладога Фронту”, кіраўнік яго Гарадзенскай філіі. Нарадзіўся ў 1989 г. ў Гародні ў сям’і гісторыкаў. Ягоны дзед Аляксандар быў вядомым у Гародні краязнаўцам.

Пасьля школы паступіў на гістарычны факультэт Гарадзенскага ўнівэрсытэту на спэцыяльнасьць “архэалёгія”. Самастойна вырашыў адкласьці вучобу, бо лічыў больш важнай палітычную дзейнасьць.

Храналёгія перасьледу

Удзельнік акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 г. Быў затрыманы празь пяць дзён пасьля Плошчы — за ўдзел у акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі 24 сьнежня 2010 г. пад сьценамі ізалятару ў менскім завулку Акрэсьціна. Асуджаны на 10 сутак арышту. У той час пад арыштам у тым жа ізалятары знаходзілася і яго будучая жонка, студэнтка Люблінскага ўнівэрсытэту (Польшча) Надзея Крапівіна, шлюб з якой адбыўся 22 студзеня паміж двума зьняволеньнямі. На волю выйшаў 3 студзеня, а праз 3 дні быў пакараны штрафам — за арганізацыю перадвыбарчай сустрэчы кандыдата ў прэзыдэнты Міколы Статкевіча.

Арыштаваны па крымінальнай справе 28 студзеня 2011 г. пасьля ператрусу ў яго на кватэры і допыту ў Гарадзенскім КДБ па справе аб масавых беспарадках. Перавезены ў Менск і зьмешчаны ў СІЗА КДБ. Было прад’яўлена абвінавачаньне паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу — актыўны ўдзел у масавых беспарадках.

5 траўня 2011 г. у судзе Кастрычніцкага раёну Менску асуджаны на 4 гады пазбаўленьня волі. Пасьля прысуду пераведзены з СІЗА КДБ ў турму на Валадарскага — туды, дзе ў СІЗА месьцяцца камэры для ўжо асуджаных. Пасьля разгляду касацыйнай скаргі быў накіраваны ў калёнію г. Наваполацку.

Памілаваны ўказам кіраўніка дзяржавы Лукашэнкі 1 верасьня 2011 г. і вызвалены.