Дзяніс Граханаў – быў затрыманая 10 верасня дома ў Мінску за нанясенне надпісу “Не забудзем” на тратуары каля ст. м. “Пушкінская”. Утрымліваўся пад вартай да 13 верасня і першапачаткова праходзіў па крымінальнай справе, узбуджанай па арт. 341 Крымінальнага кодэкса – “Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці”. Пасля знаходзіўся на волі пад падпіскай аб нявыездзе, паведамляе spring96.org.
Аднак 22 кастрычніка 2020 г. Дзяніс быў зноў затрыманы і ўзяты пад варту ў ІЧУ, а абвінавачванне ў дачыненні да яго было перакваліфікаванае на ч. 2 арт. 339 КК – “Хуліганства, здзейсненае групай асобаў”, і ч. 2 арт. 218 КК – “Наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры”.
Праваабарончай супольнасцю Дзяніс Граханаў быў прызнаны палітвязнем.
На судзе 8 снежня Дзянісу прысудзілі паўтары гады абмежавання волі з накіраваннем ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хіміі”) і вызвалілі ў зале суда.