Што чакае Уладзіміра Кондруся?

kondrus-sud-216 лістапада ў Мінску распачаўся судовы працэс над палітвязнем Уладзімірам Кондрусем, якога амаль праз шэсць гадоў судзяць за ўдзел у масавых беспарадках падчас Плошчы-2010. Аднак пасля таго, як у зале суда Кондрусь паспрабаваў ускрыць сабе вены, было вырашан адправіць падсуднага на комплексную псіхолага-псіхіятрычную экспертызу.

Што далей чакае Уладзіміра Кондруся? Якія перспектывы яго справы? Пра гэта сайту palitviazni.info распавядаюць былыя палітычныя зняволеныя.

Па словах адваката Вадзіма Мушынскага, які абараняў Уладзіміра Кондруся ў судзе, працэс адновіцца не раней за другую палову снежня. Тым часам, праваабаронцы і апазіцыйныя палітыкі абвясцілі збор сродкаў у дапамогу палітвязню.

Мікалай Статкевіч:

– На мой погляд, Уладзіміра Кондруся павінны выпусціць на волю – магчыма, даць яму ўмоўны тэрмін. Зараз ён пройдзе абследванне ў лякарні, але не думаю, што пойдуць на тое, каб прызнаваць чалавека псіхічна хворым.

Анатоль Лябедзька:

– Праз гэты працэс улада гаворыць беларусам: “Мы заўсёды напагатове і заўсёды можам уключыць рэпрэсіўныя механізмы, таму страх павінен прысутнічаць у суседнім пакоі”. На мой погляд, на гэта і скіраванасць суда.

Разам з тым, я не чакаю, што прысуд будзе звязаны з рэальным тэрмінам зняволення. Хутчэй за ўсё, знойдуць нейкую больш мяккую форму пакарання. Уладзіміра Кондруся прызнаюць вінаватым, але ўлада не будзе ствараць сабе чарговага палітвязня, які будзе знаходзіцца за кратамі і стане абцяжарваць ўзаемаадносіны з Захадам. Таму лепш, натуральна, і нашым, і вашым. Беларусам – страх, Захаду – пасланне, што ў Беларусі ідзе мяккая лібералізацыя.

А накіраванне на абследванне ў псіхіятрычную лякарню – адзін з варыянтаў, якія быў прысутнічаў яшчэ ў савецкія часы, калі “псіхушка” выкарыстоўвалася не столькі для лячэння, колькі для барацьбы з іншадумствам. Не выключаю, што такую карту могуць разыграць.

Мікалай Аўтуховіч:

– Рабіць прагнозы па гэтай справе – тое самае, што тыцкаць пальцам у неба. Ніхто не ведае, якое рашэнне будзе прынята на самым версе, таму што пра логіку тут казаць не даводзіцца.

Адно магу сказаць: Уладзімір Кондрусь – гэта чалавек, які паводзіць сябе мужна. Ён не дае ўладам магчымасці пераўтварыць сваю справу ў спектакль.

palitviazni.info

Фота: “Наша Ніва”

 

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Cяргей Антончык
  • Зьміцер Паліенка
  • Кацярына Садоўская