Мікалай Аўтуховіч больш не працуе ў фірме, “каб не нашкодзіць ёй”

SAM_2919Былы палітвязень і ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч распавёў сайту palitviazni.info, чаму вымушаны пакінуць быў пакінуць фірму.

“Мне ж зразумела, што многія праверкі і рэпрэсіі, якія ладзіліся ў дачыненні да фірмы, у ва многім былі з-за маёй асобы і маёй грамадзянскай пазіцыі, – кажа Мікалай. – Але не хачу нікому шкодзіць, зараз я сканцэнтраваўся на працы па стварэнні прадпрымальніцкага прафсаюза”.

Нагадаем, не так даўно Мікалай Аўтуховіч даведаўся, што яго фірму “Ніка-таксі 22222” пазбавілі ліцэнзіі толькі за тое, што адна машына не прайшла тэхагляд. Каб не выкідваць людзей на вуліцу, было прынятае тэрміновае рашэнне стварыць новую фірму таксі. Што і зрабілі.  Зарэгістравалі і атрымалі ліцэнзію на новую фірму. Праўда, Мікалай Аўтуховіч у ёй ужо не працуе.

“Я прыняў рашэнне спыніць там працу, каб не нашкодзіць фірме, – распавёў экс-палітвязень. – Не хачу, каб на яе больш нападалі, а рабілася гэта, на мой погляд, у ва многім з-за маёй асобы і маёй грамадзянскай дзейнасці. Прозвішча Аўтуховіча дзейнічае на ўлады, а значыцца і на розныя правяраючыя органы, як чырвоная ануча на быкоў”.

Па словах Мікалая Аўтуховіча, зараз ён сканцэтраваўся на працы па стварэнні прафсаюза салідарнасці прадпрымальнікаў.

“У Ваўкавыску ўжо амаль не жыву, бо працы вельмі шмат, – кажа суразмоўца. – Езджу па Беларусі, сустракаюся з прадпрымальнікамі. Працэс ідзе складана, многія элементарна запалоханы і не хочуць прымаць удзел у рознага кшталту ініцыятывах, якія, да таго ж, пакуль  незарэгістраваныя. Баяцца людзі. Але нам для таго, каб падаць дакументы на рэгістрацыю прафсаюза, таксама не патрэбны нейкія “цёмныя конікі”, а неабходны на 200 адсоткаў правераныя людзі. Я з кожным асабіста хачу паразмаўляць, каб затым ведаць, што ад гэтага чалдавека можна чакаць. Ці не адмовіцца ён ад сваіх слоў і свайго подпісу. Будзем рабіць гэта столькі часу – сколькі спатрэбіцца”.

Акрамя тага, у маі Мікалай Аўтуховіч быў абраны выканаўцам абавязкаў старшыні руху салідарнасці «Разам».

 “Рух салідарнасці “Разам” і мая праца па стварэнні прафсаюза салідарнасці прадпрымальнікаў, – гэта зусім розныя рэчы, – дадае Мікалай. – Таму ў руху я часова, да іх чарговага з’езду. Паўтаруся, асноўная ўвага засяроджана на стварэнні прадпрымальніцкага прафсаюза, які будзе займацца праблемамі менавіта бізнеса”.

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Сяргей Казакоў
  • Анатоль Шумчанка
  • Юрый Рубцоў
  • Уладзімер Яроменак