Былыя палітвязні падтрымалі прадпрымальнікаў

DSCN572515 лютага ў Мінску на Кастрычніцкай плошчы прайшла акцыя прадпрымальнікаў, які пратэставалі супраць указу №222, што ўводзіць абавязковую сертыфікацыю тавараў.

Падтрымаць ІП-эшнікаў прыйшлі некаторыя палітыкі, сярод іх – былыя палітвязні: Мікалай Статкевіч, Павел Севярынец, Уладзімір Някляеў…

“Я падтрымаў і прадпрымальнікаў, і ўсіх грамадзян Беларусі, якія пацярпелі ад забаронаў улады”, – заявіў сайту palitviazni.info Мікалай Статкевіч.

Напярэдадні спадар Статкевіч абвесціў у сацыяльных сетках, што ён далучаецца да акцыі і прапанаваў зрабіць гэта астатнім.

На мерапрыемства прыйшлі не толькі сталічныя прадпрымальнікі, але прыехалі і з рэгіёнаў – Віцебска, Гомеля, Полацка, Баранавічаў… На акцыі прысутнічала даволі шмат сілавікоў у цывільным, хоць абыйшлося без затрыманняў.

Жадаючыя выступалі на прыступках Палаца Рэспублікі. Людзі распавядалі пра свае горасці, патрабавалі адмены указа.

“Пакуль мы тут мітынгуем – кіраўніцтва Еўрасаюза здымае санкцыі ў адносінах да беларускага рэжыму… Беларускі рэжым здымае скуру з народа, а Еўрасаюз здымае санкцыі з улад”, – заявіў Уладзімір Някляеў.

Пасля стыхійнага мітынгу прадпрымальнікі дамовіліся, што, калі ўлады не пойдуць ім насустрач, яны сустрэнуцца на плошчы роўна праз тыдзень – 22 лютага.

“Праблема ІП-эшнікаў – гэта праблема не толькі пэўнага слоя, але і ўсяго грамадства, – кажа Мікалай Статкевіч. – Хоць прадпрымальніцкі слой – ён даволі значны. Наўпрост закранаюцца матэрыяльныя інтарэсы соцен тысяч людзей. Але ўскосна закрануты інтарэсы мільёнаў, таму што прадпрымальнікі гандлююць найбольш таннымі таварамі. Менш забяспечанае насельніцтва купляе такія тавары, і тое, што зараз робіць улада з прадпрымальнікамі, сказваецца на многіх беларусах, якія бяднеюць кожны дзень.

Разам з тым дадаюцца новыя фактары. Улада працягвае прымушаць беларусаў купляць айчынную прадукцыю лёгкай прамысловасці, якая пераўтварылася ў цяжар на нагах дзяржавы. Таму зараз ціснуць не толькі прадпрымальнікаў, але і беларусы па пошце практычна не могуць купіць сабе нейкую вопратку”.

Па словах Статкевіча, улада добра ведае, як можна выйсці з крызіса, у якім апынулася Беларусь. Па прыкладу тых жа краін-суседзяў з Еўрасаюза, якія сёння ў такім крызісе не знаходзяцца, а наадварот перажываюць перыяд росту, як у Польшчы.

“Але ісці да рэформаў беларускае кіраўніцтва не хоча, бо, як лічыць, гэта пагражае эканамічнай уладзе, – адзначае палітык. – У нас эканоміка скарыстоўваецца для палітычнага кантролю. Але якая эфектыўнасць такой эканомікі? І разлічвацца за жаданні заставацца пры ўладзе даводзіцца ўсім беларусам. Таму я падтрымаў і прадпрымальнікаў, і ўсіх грамадзян Беларусі, якія пацярпелі ад такіх забаронаў”.

Былы палітвязень дадаў, што гэтая акцыя ўдалася, хоць ён чакаў меншую колькасць пратэстоўцаў.

“Увогуле акцыя ж была несанкцыянаваная і была вельмі кепска падрыхтаваная, – кажа Мікалай Статкевіч. – Самі прадпрымальнікі раскалоліся на некалькі лагераў, у іх розныя пазіцыя, яны запалоханыя. Але тыя, хто прыйшоў на плошчу, правялі добрую акцыю. Яна выглядала дастаткова годна”.

DSCN5751

DSCN5724

DSCN5728

DSCN5726

DSCN5744

DSCN5736

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Кацярына Садоўская
  • Натальля Радзіна
  • Аляксандар Арастовіч