
Хронікі беларускіх палітвязняў выдадзеныя Фондам развіцця дэмакратычных ініцыятыў разам з праваабарончым цэнтрам “Вясна”. Кніга на беларускай, польскай і ангельскай мовах прадстаўляе гісторыі 187 беларускіх палітычных вязняў пачынаючы з 1989 года.
Мы хочам данесці ўсе гэтыя гісторыі да людзей, кажа старшыня ўправы фонду Аляксандра Шчэпаньска-Дзюбэк:
– Кожная гісторыя па-свойму ўзрушвае. Справы адных больш гучныя, так як з Алесем Бяляцкім, але гэтых вязняў 187, лічба вялізная. У кожнай біяграфіі вязняў мы таксама прадстаўляем імёны і прозвішчы пракурораў і суддзяў, каб яны не заставаліся ананімнымі і былі вядомымі.
Выданне ўжо перададзена еўрапейскім палітыкам і грамадскім арганізацыям.
Сёння ў беларускіх вязніцах знаходзяцца 11 чалавек, якія прызнаныя беларускімі і замежнымі праваабаронцамі палітвязнямі. Іх вызваленне з’яўляецца перадумоваў паляпшэння адносінаў афіцыйнага Менску з Еўразвязам.
racyja.com