Андрэй Жукавец: Суддзя цудоўна ведае, што я не вінаваты!

Да канца чэрвеня мае час Беластоцкі суддзя Шчэнсны Шыманскі для таго, каб даслаць прысуд, вынесены напрыканцы красавіка беларускаму палітуцекачу Андрэю Жукаўцу. І толькі пасля атрымання афіцыйнага ліста Жукавец будзе мець магчымасць скласці апеляцыйную скаргу.Андрэя Жукаўца абвінавацілі ў махлярстве пры атрыманні крэдытаў у двух беларускіх банках на суму 700 тысяч даляраў. 30 красавіка суд у Беластоку прысудзіў беларускага бізнесмена Андрэя Жукаўца да 3 гадоў турэмнага зняволення і выплаты штрафу памерам 15 тысяч злотых. Цяпер Андрэй Жукавец шчыльна займаецца рыхтаваннем апеляцыі.

Андрэй Жукавец: У скразе я ўжо сабраў і падрабязна паісаў больш за 30 парушэнняў заканадаўства, якія мелі месца падчас судовых паседжанняў у адносінах да мяне. Таму гэты дакумент будзе досыць ёмістым і вялікім. Але самае горшае, што зрабілі з мяне злачынцу. Увогуле атрымліваецца, што суддзя зрабіў сваю справу, хаця, я перакананы, ён цудоўна ведае, што я не вінаваты! Усе доказы, нават тыя, якія былі перададзеныя з Беларусі – там няма сведчаньняў, што я ўчыніў нейкае злачынства. Суддзя проста павінен быў гэта зрабіць. Але вось як раз польскія спецслужбы павінны высветліць, чаму суддзя такім чынам паступіў! Чаму і навошта суддзя ездзіў у Беларусь? На жаль, пакуль існуе дыктатура, пакуль трымаецца агентурная сетка, нашых намаганняў недастаткова, каб нешта зрабіць і змяніць сітуацыю. Але мы мусім з гэтым змагацца.

Карэспандэнт: Пасля агалошвання рашэння судзі, даволі шмат польскімі палітыкамі гаварылася пра тое, штор вашу справу забяруць з Беластоку і перанакіруцюь на разгляд у іншы рэгіён краіны. Ці распачалася нейкая працэдура на гэты конт?

Андрэй Жукавец: Сарпраўды, размоваў было шмат, але мне падаецца, што справу не перададуць, а пакінуць у Беластоку. Судовая сістэма ў Польшчы – незалежная ад іншых галін улады, гэта трэцяя галіна ўлады. Вось ужо касацыйную скаргу будзе разглядаць Вышэйшы суд, які па-за Беластокам. Але тут таксама вынятак. Калі прыгавор суда першай інстанцыі застанецца ў такім самым выглядзе, я змагу падаць касацыйную скаргу. Але калі яго зменяць на больш лагодны, то тады права на скаргу я ўжо не буду мець. У такім выпадку касацыю можа скласці толькі ўпаўнаважаны па правах грамадзян, амбудсмен. Ну і чакаю на рэакцыю збоку Генеральнага пракурора краіны. Чаму столькі фальшаванняў, і чаму не панеслі адказнасць тыя перакладчыкі, якія дапусцілі памылкі ў перакладах.

Увогуле, пакуль ўсё будзе вырашацца ў Беластоку. На жаль рэгіён моцна скампраментаваў сябе. Таму тут трэба быць асцярожным тым, хто мае намер прасіць прытулак, ці заставацца на Падляшшы.

Карэспандэнт: Але дэкларавалася і падтрымка збоку палітыкаў. Няўжо нічога не робіцца?

Андрэй Жукавец: Ведаеце – справа кантролю даволі складаная. Паводле заканадаўства кантроль можа быць толькі інстанцыйным. Таму суд першай інстанцыі кантралюе Акруговы суд, які ў сваю чаргу кантралюе Вышэйшы суд. А вось пракуратуру, напрыклад, адразу ж кантралюе Генеральны пракурор.

Судовае пседжанне, падчас якога чакаецца празгляд апеляцыйнай скаргі Андрэя Жукаўца адбудзецца ў верасні месяцы бягучага года. У Польшчы суд над палітуцекачом і так ужо цягнецца амаль 12 гадоў. Увесь гэты час афіцыйны беларускі бок дамагаецца выдачы Жукаўца.

У 1999 годзе прадпрымальнік Андрэй Жукавец, які аказваў матэрыяльную падтрымку “Маладому фронту”, з’ехаў з Беларусі і папрасіў палітычнага прытулку ў Польшчы. У Беларусі ў той час супраць Жукаўца была распачатая крымінальная справа нібыта па фактах махлярства.

Palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Зьміцер Дашкевіч
  • Натальля Радзіна
  • Алесь Круткін