Браніслаў і Анна Камароўскія адправілі пасылку адной з сем’яў палітвязняў

Прэзідэнт Польшчы ды першая лэдзі падпісалі паштоўку і далучылі яе да пасылкі з падарункамі. Браніслаў Камароўскі не стаў называць імя палітвязня, сям’я якога атрымае пасылку, інакш дасланае можа не дайсці да адрасата.«Сёння разам з жонкаю, памятаючы пра дапамогу, якую мы атрымлівалі ў цяжкія для нас часы ваеннага становішча, дасылаем пасылку адной з сем’яў палітвязняў у Беларусі. Дасылаем яе як сям’я Анны і Браніслава Камароўскіх – не як прэзідэнцкая пара. Таксама як сям’я колішняга інтэрнаванага і арыштаванага, якая атрымлівала падобную дапамогу. Мы вельмі хацелі б, каб гэта стала звычаем: каб тыя, хто атрымаў дапамогу ў цяжкім змаганні за свабоду, таксама памяталі б пра тых, хто гэтую барацьбу вядзе цяпер. Спадзяюся, што гэтая пасылка дойдзе да адрасатаў; са зразумелых прычынаў мы не называем імёнаў. Спадзяюся, што пасылка прынясе радасць», – распавёў Браніслаў Камароўскі.

Цяперашні прэзідэнт Польшчы ў 1980 годзе ўступіў у шэрагі польскага прафсаюзу «Салідарнасць», які змагаўся за дэмакратычныя змены ў краіне. Напрыканцы 1981-га, як і тысячы іншых польскіх апазіцыянераў, яго інтэрнавалі – часова арыштавалі без выстаўлення абвінавачання.

Сёння, паводле праваабаронцаў, у турмах Беларусі ўтрымліваюцца 12 палітвязняў і незаконна асуджаных актывістаў.

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Зьміцер Новік
  • Андрэй Абозаў