Паказ дакументальнага фільма пра ўдзельнікаў плошчы “Даволі! Да Волі…” у Варшаве

Праект Palitviazni.info запрашае на праекцыю фільма вытворчасці беларускага незалежнага тэлеканал “Белсат” “Даволі! Да Волі…”. Паказ фільма адбудзецца ў аўторак 27 лістапада а 17.00 у Collegium Civitas у Палацы Культуры і Навукі, 12 паверх, аўдыторыя А.Пасля фільма запланаваная дыскусія, падчас якой будзе абмеркаваная бягучая палітычная сітуацыя ў Беларусі, а таксама сітуацыя з правамі чалавека.

Удзел у дыскусіі возьмуць:

Агнешка Рамашэўская-Гузы – дырэктар тэлеканала “Белсат”
Зміцер Бародка – дырэктар фундацыі “Еўрапейская Беларусь”
Зміцер Бандарэнка – беларускі апазыцыйны палітык, былы палітвязень.
Гжэгаж Жукоўскі – Amnesty International

Дакументальны фільм “Даволі! Да Волі…”  рэжысёраў Вячаслава Ракіцкага і Андрэя Куцілы распавядае пра ўдзельнікаў дэманстрацыі супраць фальсіфікацый прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 г. Зняты на замову тэлеканала Белсат, уганараваны ўзнагародаю публікі за найлепшы дакументальны фільм на кінафестывалі OFF у харвацкім горадзе Опузэн.

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Іван Гапонаў
  • Аляксандар Арастовіч