Blog

3 Articles

Гары Паганяйла: Больш схіляюся да меркавання аб палітычным забойстве Шарамета

3D350C06-2DD9-49F7-BE85-125F934BB670_w800_h450 28 жніўня споўнілася 40 дзён, як не стала вядомага беларускага журналіста Паўла Шарамета, які быў адным з першых палітвязняў у найноўшай гісторыі Беларусі.

Што стаіць за забойствам Шарамета? Пра гэта сайту palitviazni.info распавядаюць палітык Вячаслаў Сіўчык і юрыст Гары Паганяйла.

 

У Менску пахавалі Паўла Шарамета.

 

WP_20160723_14_45_13_ProЖурналіста, былога палітвязьня Паўла Шарамета пахавалі на паўночных могілках у Менску. Развітацца з журналістам непасрэдна на могілках прыйшло некалькі сотняў чалавек – родныя Паўла, калегі – журналісты, грамадскія дзеячы, проста людзі каторыя паважалі Паўла Шарамета.

Развітальныя словы над труной з целам сказалі Жанна Літвіна, Мустафа Найем, Ілья Яшын і іншыя.

Напрыканцы развітаньня прагучалі апладысменты, як знак павагі да таго, што паспеў зрабіць падчас жыцьця Павал Шарамет.

WP_20160723_14_52_39_Pro

 WP_20160723_14_50_11_Pro

Павал Шарамет

Павал Шарамет

Павал Шарамет — вядомы беларускі і расейскі журналіст. Нарадзіўся 28 лістапада 1971 г. у Менску. Пасьля заканчэньня сярэдняй школы паступіў на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта. Скончыўшы тры курсы, сыйшоў з гэтай ВНУ і паступіў на факультэт міжнародных эканамічных адносінаў Беларускага эканамічнага ўнівэрсытэта (тэма дыпломнай працы — “Афшорны бізнэс”).

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі па спэцыяльнасьці міжнародных эканамічных адносінаў. Да 1992 г. працаваў у аддзеле валютных апэрацыяў у адным з банкаў. Быў кансультантам эканамічных праграмаў і вядоўцам аналітычнай праграмы “Праспэкт” беларускага тэлебачаньня, галоўным рэдактарам “Белорусской деловой газеты”. Ад 1996 па 1998 г. — дырэктар Беларускага бюро, уласны карэспандэнт ОРТ (Грамадзкая расейская тэлевізія) у Беларусі. У 1998 г. працаваў спэцыяльным карэспандэнтам праграмаў “Новости” і “Время” каналу ОРТ.

Уганараваны Міжнароднай прэміяй Камітэту абароны журналістаў. Аўтар дакумэнтальных фільмаў “Чачэнскі дзёньнік”, “Дзікае паляваньне”, “Апошні год імпэрыі”. У 2002 г. атрымаў прэмію АБСЭ за журналістыку і дэмакратыю.

Працаваў журналістам у выданьні “Украінская Праўда”

Павал Шарамет быў забіты 20.07.2016 у Кіеве. У аўтамабіль, на каторым Павал Шарамет ехаў на працу, было падкладзена выбуховае прыстасаваньне.

Храналёгія перасьледу

26 ліпеня 1997 г. разам з калегам, апэратарам ОРТ Зьміцерам Завадзкім, затрыманы каля беларуска-літоўскай мяжы пасьля здымкаў у Гарадзенскай вобласьці рэпартажу аб становішчы на мяжы. Абвінавачаны ў незаконным пераходзе мяжы. Зьмешчаны пад варту ў турму Гародні.

Павал Шарамет быў вызвалены 7 кастрычніка 1997 году пад падпіску аб нявыезьдзе. Суд над ім пачаўся 17 сьнежня 1997 году і скончыўся 28 студзеня 1998 г. Паўла Шарамета пакаралі на два гады пазбаўленьня волі ўмоўна “за наўмыснае групавое парушэньне дзяржаўнай мяжы” і “перавышэньне журналісцкіх паўнамоцтваў, якое нанесла ўрон інтарэсам дзяржавы”. Правёў за кратамі два з паловай месяцы. Праваабарончая арганізацыя “Міжнародная амністыя” прызнала Паўла Шарамета вязьнем сумленьня.

Цяпер журналіст жыве і працуе ў Маскве. Напачатку 2000-х гадоў падчас прыездаў у Менск Павал падвяргаўся нападам невядомых і зьбіцьцю. У 2006 г. быў арыштаваны ў часе падзеяў на Плошчы Каліноўскага — намётавага мястэчка пратэсту супраць афіцыйных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў. У 2010 г. Шарамет быў пазбаўлены беларускага грамадзянства.

З кнігі “Радыё Свабода” “Адзін дзень палітвязьня”:

“У Маскву Павал Шарамет зьехаў на пачатку 1998 году, хутка пасьля судовага працэсу.

– Гэта была вымушаная творчая, аднак ніяк не палітычная эміграцыя, — тлумачыць Павал. — Я заўсёды быў журналістам і ніколі — палітыкам ці дысыдэнтам. Іншая справа, мне падабалася пісаць пра палітыкаў і выкрываць іх. Аднак пасьля суду афіцыйна займацца журналістыкай у Беларусі, дзе мяне пазбавілі акрэдытацыі, я больш ня мог. У палітыку ісьці не хацеў, хоць туды неаднаразова клікалі…”