Дар’я Чульцова нарадзілася 20 лютага 1997 году.
Дар’я Чульцова – журналістка тэлеканала “Белсат”.
Разам з журналісткай Кацярынай Андрэевай стала фігуранткамі крымінальнай справы аб арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК), пасля прамога эфіру з месца жорсткага разгону сілавікамі дэманстрантаў на «плошчы пераменаў» у Мінску 15 лістапада, інфармуе spring96.org.
Пасля адміністрацыйнага арышту яна не выйшла на волю, ёй прад’яўлена абвінавачванне.
Праваабарончай супольнасцю Дар’я Чульцова прызнана палітвязнем.