1. Арастовіч Аляксандар

Нарадзіўся  9 сьнежня 1952 году ў Слуцку. У 1975 г. скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (цяпер БНТУ). Вучыўся ў асьпірантуры ў Чэхаславаччыне, абараніў дысэртацыю і стаў дацэнтам. На працягу 27 гадоў выкладаў у роднай ВНУ на катэдры будаўнічай мэханікі. Быў вымушаны сысьці адтуль з-за праблем са здароўем. Адзін час працаваў майстрам у будаўнічым трэсьце. Зараз працуе […]

2. Башарымаў Сяргей

Сяргей Башарымаў нарадзіўся 13 жніўня 1984 г. Жыхар Менску. Працаваў у агентцтве нерухомасьці, займаўся пасутачнай арэндай кватэр.  Скончыў Беларускі інстытут правазнаўства. Захапляецца спортам. Палітыкай ніколі не займаўся. Храналёгія перасьледу Арыштаваны і зьмешчаны ў СІЗА КДБ у Менску за тое, што ўвесну 2012 г. здаваў кватэру грамадзянам Швэцыі, адзін з якіх пазьней, ужо ў ліпені, дапамагаў […]

3. Волчак Алег

Алег Волчак — правабаронца, кіраўнік арганізацыі “Прававая дапамога насельніцтву”. З 1998 года да цяперашняга часу — сябра Цэнтральнага Камітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Нарадзіўся ў Менску 2 жніўня 1967 года. З 1985 по 1988 гг. служыў у памежных войсках на аўгана-таджыкскай мяжы, а таксама непасрэдна ў Аўганістане. Па вяртанні ў Менск скончыў юрыдычны факультэт БДУ […]

4. Вячорка Вінцук

Вядомы беларускі палітычны і грамадзкі дзеяч, выкладчык, навуковец-філолаг. Адзін з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» (БНФ) у 1988 годзе, з 1999 па 2007 гг. – ягоны кіраўнік. Нарадзіўся 7 ліпеня 1961 г. у Берасьці. У 1983 скончыў філалагічны факультэт БДУ, у 1986 — асьпірантуру пры інстытуце мовазнаўства Акадэміі Навук. З 1990 выкладаў у Менскім дзяржаўным […]

5. Грачуха Надзея

Надзея Грачуха — актывістка апазыцыі з г. Барысаву Менскай вобласьці. Храналёгія перасьледу Першы раз была асуджаная па палітычнай крымінальнай справе яшчэ 17-гадовай школьніцай. 14 лютага 2000 г. ў будынку Менскага гарадзкога суду яна была прызнаная вінаватай па арт. 186.2 КК РБ (зьнявага дзяржаўных сымбаляў). 21 ліпеня 1999 г. падчас акцыі апазыцыі, прымеркаванай да заканчэньня легітымнага […]

6. Гумінскі Сяргей

Сяргей Гумінскі — актывіст “Маладога Фронту” з г. Ворша (Віцебская вобласьць). Храналёгія перасьледу 22 студзеня 2007 г. моладзеваму актывісту Сяргею Гумінскаму сьледчыя Аршанскага ГАУС уручылі пастанову аб прызнаньні яго падазраваным па крымінальнай справе, узбуджанай па факце нанясеньня графіці палітычнага зьместу па арт. 341 Крымінальнага кодэксу (апаганьваньне будынкаў і псаваньне маёмасьці). Некалькі разоў да гэтага Сяргей […]

7. Дзянісаў Дзяніс

Дзяніс Дзянісаў — адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў намётавага мястэчка пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году, які больш за трое сутак, да арышту ўсіх удзельнікаў, праходзіў на Кастрычніцкай плошчы Менску “Плошча Каліноўскага”. Праз 3 месяцы пасьля гэтай акцыі частка яе ўдзельнікаў аб’ядналася і ўтварыла ў Вільні рух супраціву “Бунт”, які потым самаліквідаваўся. Храналёгія перасьледу Крымінальная […]

8. Елавая Тацяна

Тацяна Елавая — вядомая беларуская блёгерка. Адна з арганізатарак і удзельніцаў намётавага мястэчка пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году, якая больш за трое сутак, да арышту ўсіх удзельнікаў, прыходзіла на Кастрычніцкую плошчу Менску “Плошча Каліноўскага”. Праз 3 месяцы пасьля гэтай акцыі частка яе ўдзельнікаў аб’ядналася і ўтварыла ў Вільні рух супраціву “Бунт”, які потым […]

9. Кобец Уладзімер

Нарадзіўся 7 лістапада 1971 г. у Слоніме. Пасьля школы ў 1989 г. скончыў БДУ па спэцыяльнасьці “географ-эколяг”. Дзеючы сябра Беларускага геаграфічнага таварыства. Мае два дыпломы дыстанцыйных курсаў швэдзкага ўнівэрсытэту Упсала – “Народанасельніцтва Балтыі” і “Навакольнае асяродзьдзе рэгіёну Балтыйскага мора”. Быў накіраваны на працу ў Менскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя. У 1999 […]

10. Корбан Алег

Нарадзіўся 4 лютага 1985 году. Сябра Нацыянальнага камітэту АГП. Намесьнік старшыні Менскай гарадской арганізацыі АГП. Займаў пасаду старшыні менскага гарадзкога аддзяленьня арганізацыі “Маладыя дэмакраты” — моладзевага крыла АГП. На прэзыдэнцкіх выбарах 2010 г. быў кіраўніком штабу Яраслава Раманчука па г. Менску. Храналёгія перасьледу У 2007 годзе, будучы сябрам “Маладога Фронту”, праходзіў па крымінальнай справе па […]

11. Красоўскі Павал

Павал Красоўскі нарадзіўся ў 1983 годзе. Жыхар гораду Жодзіна Менскай вобласьці. Храналёгія перасьледу Напачатку 2006 году ў г. Жодзіна была ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 369 Крымінальнага кодэксу (публічная абраза службовых асобаў) у адносінах да актывіста моладзевага дэмакратычнага руху Паўла Красоўскага. Падставай для перасьледу стала публікацыя ў бюлетэні “Назіральнік” сатырычных карыкатураў на кіраўніцтва гораду. Карыкатуры […]

12. Лябедзька Анатоль

Лідэр АГП. Нарадзіўся 27 чэрвеня 1961 года ў вёсцы Трылес Стаўбцоўскага раёну Менскай вобласьці. Скончыў там школу, тры гады працаваў мэханізатарам у калгасе імя Суворава ў сваім раёне. Пасьля паступіў у Менскі пэдагагічны інстытут на факультэт гісторыі і францускай мовы, які пасьпяхова скончыў у 1985 г. З 1985 па 1987 гг. служыў у Савецкай Арміі. […]

13. Лявонаў Юрый

Юрый Лявонаў нарадзіўся 23 жніўня 1961 г. у горадзе Калініне Маскоўскай вобласьці. Скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут, два гады адслужыў у войску. Пасьля служыў на аэрадроме ў Росі, у 1991 г. звольніўся, капітан запасу. Быў прадпрымальнікам, стварыў у Ваўкавыску сваю транспартную фірму “Ніка-Транс”. Храналёгія перасьледу Актыўна займаецца грамадска-палітычнай дзейнасьцю. Старшыня аргкамітэту руху “За новую Беларусь” (з […]

14. Паўлаў Анатоль

 Анатоль Паўлаў Старшыня Менскай гарадзкой арганізацыі АГП, сябра Палітсавету і Нацыянальнага камітэту АГП. Нарадзіўся 18 чэрвеня 1949 году ў Выбаргу Ленінградзкай вобласьці ў сям’і вайскоўца. Частка дзяцінства прайшла на архіпелагу Новая Зямля. Ад 1965 г., калі бацька дэмабілізаваўся па стане здароўя, жыве ў Менску. Скончыў менскую СШ № 4 (1966 г.), хімічны факультэт БДУ (1971 […]

15. Пачобут Андрэй

Нарадзіўся 16 красавіка 1973 году ў мястэчку Вялікая Бераставіца на Берасьцейшчыне. Журналіст, публіцыст і блогер, актывіст “Саюзу Палякаў на Беларусі” (СПБ). Працаваў у гарадзенскіх газетах “Пагоня”, “Дзень”, “Мясцовы час”, польскамоўнай  “Glos z-nad Niemna”, быў карэспандэнтам менскай незалежнай газеты “Народная Воля”. Займаў пасаду галоўнага рэдактара “Magazynu Polskiego na uchodźstwie” — часопісу СПБ. Зьяўляецца актыўным сябрам СПБ, […]

16. Плешчанка Уладзімер

Уладзімер Плешчанка — старшыня Віцебскай рады БНФ “Выбар”, пасьля распаду партыі — сябра КХП-БНФ.  Нарадзіўся 26 ліпеня 1948 году ў вёсцы Вароны Віцебскага раёну. Памёр там жа 20 траўня 2006 году ад сардэчнай хваробы. Храналёгія перасьледу Быў затрыманы 2 верасьня 1998 году па падазрэньні ў дэмантажы бюсту расейскага палкаводца А. Суворава ў Віцебску. Супраць яго […]

17. Радзіна Натальля

Журналістка і рэдактарка апазыцыйнага сайту charter97.org. Нарадзілася 3 траўня 1979 году ў г. Кобрыне (Берасьцейская вобласьць) ў сям’і вайскоўца. У журналістыцы з 1997 году. Скончыла журфак БДУ паралельна з працай у незалежных СМІ. Працавала ў газэтах “Имя”, “Народная воля”, “Навіны”, “Наша Свабода”. Неаднаразова падвяргалася арыштам і зьбіцьцю ў часе асьвятленьня акцый апазыцыі. 16 сакавіка 2010 […]

18. Сурапін Антон

Антон Сурапін нарадзіўся 28 лютага 1992 г. у горадзе Слуцку Менскай вобласьці. З 2009 г. — студэнт Інстытуту журналістыкі БДУ. Фотажурналіст, стваральнік сайту bnp.by — “Belarus News Photo”. Сябра БАЖ. Антон быў першым журналістам, які разьмясьціў на сваім сайце фотаздымак “плюшавага дэсанту” — знойдзенага ў Гарадзенскай вобласьці цацачнага мядзьведзя з прычэпленымі да яго антыдыктатарскімі лёзунгамі. […]

19. Хадыка Юрый

Юрый Хадыка — вядомы палітык і навуковец, адзін зь першых палітвязьняў незалежнай Беларусі. Нарадзіўся 23 чэрвеня 1938 года ў Менску. Скончыў з залатым мэдалём менскую школу № 60. У 1960 г.  скончыў фізычны факультэт БДУ і стаў працаваць у Інстытуце фізыкі Акадэміі навук Беларусі, займаўся пытаньнямі разьлікаў траекторыі ракетаў ва Ўсесаюзнай каапэрацыі па стварэньні касьмічнай […]

20. Шумчанка Анатоль

Анатоль Шумчанка — лідэр прадпрымальнікаў, старшыня прадпрымальніцкага грамадзкага аб’яднаньня “Пэрспэктыва”. Храналёгія перасьледу Анатоль Шумчанка быў арыштаваны 1 сакавіка 2005 году за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў і асуджаны на 10 сутак адміністратыўнага арышту. 11 сакавіка А. Шумчанка быў пераведзены ў СІЗА г. Менску ў сувязі з тым, што яго абвінавацілі ў зьбіцьці сукамерніка. Абвінавачаньне прад’яўлена […]