27-гадовы Вячаслаў Касінераў – адзін з фігурантаў “справы графіцістаў” – распавядае сайту palitviazni.info пра свае захапленні і перакананні.
– Я маю вышэйшую адукацыю, – кажа Вячаслаў Касінераў. – Гісторык, скончыў БДУ па спецыяльнасці агульная гісторыя. Сфера маёй цікаўнасці падчас навучання ў “альма матэр” – заходнія славяне ў сярэднявеччы…
– Адным словам, вы – гуманітарый…
– Што тычыцца майго дзяцінства і юнацтва, то мая прага да ведаў якраз і вяла мяне ў гуманітарныя сферы навучання. Яшчэ са школьнай лавы я вельмі зацікавіўся сутнасцю гістарычных працэсаў, спрабаваў знаходзіць заканамернасці і адрозненні, а з тым – і падабенствы ў межах розных палітычных, сацыяльных і культурных фармацый.
Дарэчы, навучаўся я ў англамоўным класе, пры гэтым там жа, падчас атрымання сярэдняй школьнай адукацыі, паспеў некалькі год павучыць і нямецкую мову…
Чытаць далей.. »