Алесь Бяляцкі: Тры новыя гады я сустрэў у няволі

Алесь Бяляцкі  Гутарка Міхася Скоблы з Алесем Бяляцкім на Сайце Радыё “Свабода”:

Як сустракаюць Новы год у беларускіх турмах? Ці ёсьць хоць мінімальныя ўмовы для творчасьці ў месцах пазбаўленьня волі? Аўтар кнігі — госьцем перадачы.

— Алесь, да Новага году засталося ўсяго некалькі дзён. А як гэтае сьвята табе даводзілася сустракаць у няволі?

— У няволі я сустрэў тры новыя гады: 2012-ы, 13-ы і 14-ы. Першы — у Жодзінскім СІЗА, у камэры на двух чалавек. Чытаць далей.. »

Сяргей Каваленка арыштаваны на 10 сутак

Сяргей Каваленка Як паведаміў Сайт Праваабараночага Цэнтру “Вясна”:

Трое сутак да судавіцебскі актывіст КХП БНФ ужо адбыў у ІЧУ, трымаючы галадоўку. Ён быў змешчаны пад варту 24 снежня – у той дзень у Віцебску быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг. На судовы працэс Сяргея Каваленку прывезлі ў кайданках, што асабліва абурыла сваякоў і праваабаронцаў.

Паводле першага міліцэйскага пратакола, Сяргей Каваленка быў затрыманы за дробнае хуліганства – нібыта недалёка ад уласнага дома ён спраўляў малую патрэбу. У другім пратаколе супрацоўнікі РАУС Першамайскага раёна напісалі, што ён не падпарадкаваўся іх патрабаванням – адмаўляўся ехаць для разбіральніцтва ў пастарунак . Чытаць далей.. »

Карэспандэнт Радыё “Свабода” прааналізаваў 2014 год па пытаньні палітвязьняў

Карэспандэнт  Радыё “Свабода” Алег Грузьдзіловіч зрабіў аналіз, колькі палітвязьняў выйшлі на волю на працягу 2014 году і колькі зьявілася новых палітвязьняў а таксама апісаў падрабязна сітуацыю па кожнаму з тых, хто працягвае знаходзіцца ў зьняволеньні. Падрабязней на сайце “Радыё Свабода”.

Яўгену Васьковічу перададзена медычная і рэчавая перадача

vaskovich

Як паведаміў Сайт Праваабарончага Цэнтру “Вясна”:

Маці Яўгена Васьковіча расказала, што перадала ў магілёўскую папраўчую калонію № 15 лекі і вітаміны, бо ў сына ўзніклі праблемы са здароўем. Чытаць далей.. »

«Халоднае крыло Радзімы»: кніга, якая стваралася 30 год

presentation_bialaitski_23.12.14_14

Як паведаміў сайт Праваабарончага Цэнтру Вясна: Новая, пятая па ліку, кніга былога палітвязня, праваабаронцы і літаратара Алеся Бяляцкага «Халоднае крыло Радзімы» была прэзентаваная 23 снежня на сядзібе БНФ. Выступы аўтара, вядомых пісьменнікаў, грамадскіх дзеячоў і палітыкаў, аздабляліся дыхтоўнымі мелодыямі дудара Вячкі.

Напачатку свайго выступу Алесь Бяляцкі падзякаваў сваім калегам і сябрам, якія дапамагалі ствараць кнігу, расчытваць лісты з калоніі, адшукваць у архівах і перыёдыцы ранейшыя артыкулы аўтара: Алене Лапцёнак, Ірыне Пракопчык, Таццяне Рэвяка і ўкладальніцы Паліне Сцепаненка. Чытаць далей.. »

У Беларусі з’явіўся новы палітычны зняволены – Юрый Рубцоў

Сумесная заява Праваабарончага цэнтру “Вясна” і РГА “Беларускі Хельсінскі камітэт”:

Мінск, 23 снежня 2014 г. 

21 снежня стала вядома аб накіраванні гомельскага грамадскага актывіста Юрыя Рубцова ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу №7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.

6 кастрычніка бягучага года Юрый Рубцоў  быў асуджаны судом Цэнтральнага раёна Мінска па арт. 391 Крымінальнага кодэкса (знявага суддзі ці народнага засядацеля) на 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытыга тыпу.

Крымінальны пераслед Юрыя Рубцова звязаны з ягоным адвольным затрыманнем 28 красавіка 2014 года падчас санкцыянаванага мірнага сходу “Чарнобыльскі шлях” за майку з надпісам “Лукашенко, уходи!” і асуджэннем на 25 сутак адміністрацыйнага арышту суддзёй суда Савецкага раёна Мінска Кірылам Палулехам. Чытаць далей.. »

Марына Адамовіч пра сустрэчу з Міколам Статкевічам: Апошняе спатканьне ў гэтай турме

statkevich_mikola1 www.svaboda.org :

Марына Адамовіч: Спадзяюся, што ў гэтай турме гэта было апошняе спатканьне. Праз менш чым месяц у Міколы заканчваецца трохгадовы тэрмін знаходжаньня ў турме, і ён мусіць быць пераведзены ў нейкую з калёній, пакуль невядома якую. Гэта было традыцыйнае двухгадзіннае спатканьне, якое я маю два разы на год. На маё ўражаньне, Мікола не зьмяніўся, ён такі ж самы як і быў. Вельмі ясныя і сьветлыя вочы. Няма ніякіх расчараваньняў, стомленасьці, зьняверанасьці. Як і раней ён упэўнены ў сябе, вельмі моцны і мужны з абсалютна дакладным разуменьнем таго, што ён робіць, дзеля чаго і на што яшчэ ён гатовы пайсьці дзеля сваіх перакананьняў. З нагоды розных захадаў з розных бакоў наконт таго, каб напісаць прашэньне ад памілаваньні, Мікола сказаў, што нельга адной паперкай перакрэсьліць усё жыцьцё і гэтага ён ня зробіць ніколі. Чытаць далей.. »

Палітвязень Эдуард Лобаў на волі!

lobau

Палітвязня Эдуарда Лобава вызвалілі з Івацэвіцкай папраўчай калоніі №22 18 снежня ў 8 гадзін раніцы. Яго сустракалі сям’я і паплечнікі воклічам “Жыве Беларусь!”

Як паведаміў Эдуард Лобаў “Радыё Свабода”, адразу пасля выхаду з турмы, яшчэ у 2011 годзе яму тройчы прапаноўвалі пісаць прашэньне аб памілаванні, але ён адмовіўся. З таго часу больш і не згадвалі пра гэта.

У сувязі з прызначэньнем прэвэнтыўнага нагляду былы палітвязень пакуль ня ведае, чым будзе займацца, раней плянаваў з’ехаць за мяжу вучыцца, але падкрэсьліў, што ў турме ягоныя погляды не зьмяніліся і ён будзе працягваць грамадзка-палітычную дзейнасьць.

(Fota Siarhej Hudzilin, “Nasha Niva”)

Чытаць далей.. »

18 снежня сканчаецца тэрмін зняволення Эдуарда Лобава.

Марына Лобава: Прыйшлі халады, а турэмная вопратка сына — летняя Палітвязень правёў за кратамі чатыры гады і павінен выйсці на свабоду з папраўчай калоніі №22 «Воўчыя норы» ў Івацэвічах.

Эдуард Лобаў быў затрыманы разам з паплечнікам Змітром Дашкевічам 18 снежня 2010 г., за дзень да прэзідэнцкіх выбараў. Паводле следства, у двары жылога дома па вуліцы Янкі Брыля яны нібыта збівалі Канстанціна Савіцкага і Алега Малышава. Затрыманне Дашкевіча і Лобава было ацэнена яе прэвентыўная мера міліцыі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. 24 сакавіка 2011 г. Лобаў быў прыгавораны да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму па  ч. 3 арт. 339 КК (асабліва злоснае хуліганства), а Дашкевіч — да двух гадоў.

Эдуард Лобаў нарадзіўся ў Вільні 1 снежня 1988 году. Па вяртанні з войска, дзе ён служыў дэсантнікам Эдуард актыўна ўключыўся ў працу “Маладога Фронту” і неўзабаве стаў кіраўніком Менскай гарадзкой арганізацыі.
http://spring96.org/be/news/74691

Андрэй Гайдукоў параўнаў умовы ўтрымання ў ЦІПе Наваполацка з умовамі ў СІЗA

Андрэй ГайдукоўЯк паведаміў Сайт “Праваабарончага Цэнтру Вясна” Сябра аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Андрэя Гайдукова затрымлівалі за раздачу ўлётак 21 лістапада ў Наваполацку і 24 лістапада ў Полацку. 25 лістапада за адну з акцый яго асудзілі на 10 сутак, а затым 5 снежня яшчэ на 5 сутак. Актывіст распавёў правабаронцам новыя падрабязнасці гэтых затрыманняў і судоў, а таксама пра ўмовы ўтрымання ў Наваполацкім цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў. Чытаць далей.. »