Ігар Аліневіч пра суды ў турмах: Гэта як «тройкі» ў ГУЛАГу

alinevich_igarЯк паведаміў Сайт “Радыё Свабода” Палітвязень Ігар Аліневіч даслаў дамоў ліст, зь якога вынікае, што ён ведае пра сытуацыю зь Мікалаем Дзядком.

аці палітвязьня Валянціна кажа, што раней яе ліст да сына не прапусьціла турэмная цэнзура толькі таму, як яна мяркуе, што ў ім перадаваліся прывітаньні Ігару ад Мікалая Статкевіча і Мікалая Дзядка. Але, як аказалася, Ігар Аліневіч зь іншых крыніц даведаўся пра тое, што ягонаму сябру пагражае яшчэ год турмы. «Ён дужы і вытрымае», — мяркуе Ігар Аліневіч. Чытаць далей.. »

Пасьля вызваленьня Гайдукова адразу арыштавалі

Андрэй Гайдукоў

Як паведаміў Сайт “Радыё Свабода”  Сябра аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Андрэя Гайдукова 5 сьнежня асудзілі на 5 сутак арышту за раздачу ўлётак у падтрымку палітвязьняў.

Суд адбыўся адразу пасьля таго, як актывіста выпусьцілі з-за кратаў пасьля 10-дзённага арышту за раздачу ўлётак.

«Маці бачыла актывіста толькі 20 хвілін. Ён хворы: у яго кашаль, баліць горла», — паведаміла каардынатарка аргкамітэту па стварэньні партыі БХД па Віцебшчыне Тацяна Севярынец.

Андрэя Гайдукова затрымлівалі за раздачу ўлётак 21 лістапада ў Наваполацку і 24 лістапада ў Полацку. 25 лістапада за адну з акцый яго асудзілі на 10 сутак.

Мікалая Дзядка пазбавілі спатканьня з жонкай, якога ён чакаў год

Мікалай Дзядок

 Як паведаміў Сайт “Радыё Свабода” Палітвязьню Мікалаю Дзядку выставілі абвінавачаньне ў злосным непадпарадкаваньні, што пагражае яму яшчэ годам зьняволеньня. Суд можа адбыцца ў студзені, мяркуе яго жонка Валерыя Хоціна. Напярэдадні выстаўленьня абвінавачаньня Мікалаю Дзядку правялі псыхалягічную экспэртызу, што адбываецца з усімі вязьнямі перад судом у турме. Вынікі экспэртызы пакуль невядомыя. «І яшчэ адна непрыемная навіна — яго пазбавілі спатканьня, якога мы чакалі амаль год», — паведаміла Валерыя. Чытаць далей.. »

Палітзняволены Васіль Парфянкоў на волі

Васіль Парфянкоў

5 снежня каля 7 гадзіны раніцы з папраўчай калоніі № 9 у Горках выйшаў на волю пасля адбыцця пакарання палітвязень Васіль Парфянкоў. Сябры і журналісты сабраліся сустрэць Васіля, аднак яго ў суправаджэнні міліцыі даставілі да цягніка на Воршу на чыгуначны вакзал. У Воршы адбылася сустрэча з паплечнікамі, пасля якой Парфянкоў накіроўваецца ў Менск.

Васіль Парфянкоў быў узяты пад варту 5 снежня 2013 г. падчас агучвання прысуду па арт.421 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (“невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду”). Асуджаны да года пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Некалькі апошніх месяцаў Васіль Парфянкоў даседжваў свой тэрмін у адзіночнай камэры.
http://spring96.org/be/news/74440