У Полацку былы палітвязень Андрэй Гайдукоў адбывае адміністратыўны арышт.

Андрэй Гайдукоў Андрэй Гайдукоў быў затрыманы 24 лістапада ў Полацку падчас распаўсюду ўлётак з інфармацыяй аб палітвязьнях. На Гайдукова быў складзены адміністратыўны пратакол за правядзеньне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Разгляд адміністратыўнай справы ў судзе быў прызначаны на 27-е лістапада і менавіта на гэтую дату і рыхтаваўся Андрэй – паведаміў журналістам, мясцовым грамадска-палітычным актывістам. Але 25 лістапада прыкладна у 12.00 да яго дадому завіталі міліцыянты (маці Андрэя адчыніла ім дзверы ў кватэру, калі яны пагрукаліся ) і ўручылі позву Гайдукову з патрабаваньнем прыйсьці ў Полацкі раённы суд у той жа дзень, 25 лістапада.  Суддзя Уладзімір Бясецкі прадаставіў толькі 30 хвілін на пошук адваката і пагадзіўся даць невялікі час адвакату (да 16.00 таго ж дня) для азнаямленьня са справай. У выніку Андрэй Гайдукоў быў асуджаны на 10 сутак адміністратыўнага арышту за арганізацыю і правядзеньне масавага мерапрыемства.

palitviazni.info

 

Былы палітвязень Андрэй Гайдукоў быў затрыманы 21 лістапада ў Наваполацку

Андрэй Гайдукоў  Андрэй Гайдукоў быў затрыманы 21 лістапада каля гатэля “Беларусь” пасля распаўсюду ўлётак з інфармацыяй аб палітвязьнях. Распаўсюд улётак адбываўся каля Наваполацкага Дому Гандлю. Андрэй быў дастаўлены ў Наваполацкі ГАУС, дзе на яго склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні за распаўсюд друкаваных матэр’ялаў без выходных дадзеных. Дата разгляду адміністратыўнай справы пакуль невядомая, ніякай позвы Гайдукоў не атрымліваў.

palitviazni.info

 

Павал Вінаградаў: “Людзі, ня бойцеся!”

Pavel Vinahradau. Photo by Karalina Paliakova/34mag.net

Пасьля падзеяў 2010 году праявы салідарнасьці з актывістамі грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі хутчэй выключэньне, чым правіла. Кампаніі апошніх месяцаў – падчас арышту Паўла Вінаградава і супраць высылкі з краіны праваабаронцы Алены Танкачовай – прыемная нечаканасьць, мяркуе сам Вінаградаў. Чытаць далей.. »

Выйшла з друку новая кніга Алеся Бяляцкага “Халоднае крыло Радзімы”

halodnae_krylo  Як паведаміў Сайт Праваабарончага Цэнтру “Вясна”: Новую кнігу старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага “Халоднае крыло Радзімы” складае публіцыстыка: эсэ, інтэрв’ю, занатоўкі, створаныя аўтарам у апошнія гады, у тым ліку і падчас свайго зняволення ў бабруйскай калоніі.

Галоўная яе тэма – успаміны аўтара пра сваё дзяцінства, горад юнацтва Светлагорск, вучобу ў Гомельскім універсітэце, пра канспіратыўную дзейнасць у 80-я гады, першых сяброў і аднадумцаў. У кнізе таксама змяшчаюцца дакументы таго часу, звязаныя з грамадскай дзейнасцю Алеся Бяляцкага. Чытаць далей.. »

Прэмія імя Францішка Аляхновіча – 2014

3468EA0C-669A-427F-8A70-25F0F98097FA_w640_r1_s Як паведаміў Сайт “Радыё Свабода” Беларускі ПЭН-Цэнтар і Радыё Свабода працягваюць прыём намінацый на прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зьняволеньні. Чытаць далей.. »

«Атаварка» для Статкевіча: 100 грамаў каўбасы на месяц

statkevich_mikola1  Жонка Марына Адамовіч расказала Радыё “Свабода” пра месячыны «кошык» Мікалая Статкевіча. “Якія харчы і колькі можа набыць у краме магілёўскай турмы палітвязень Мікалай Статкевіч на тыя 2 базавыя велічыні грошай, якія яму дазволеныя?” Чытаць далей.. »

«Вязьня Яўгена Васьковіча ў турме няма» — адказ з Магілёва

vaskovichЯк паведаміў сайт Радыё “Свабода” Яўген Васьковіч цягам мінулых выходных быў пераведзены з магілёўскай крытай турмы ў мясцовую калёнію. Гэткую выснову зрабіла маці палітвязьня Рушанія Васьковіч пасьля тэлефанаваньня ў турму. Чытаць далей.. »