Карэспандэнт Радыё “Свабода” прааналізаваў 2014 год па пытаньні палітвязьняў

Карэспандэнт  Радыё “Свабода” Алег Грузьдзіловіч зрабіў аналіз, колькі палітвязьняў выйшлі на волю на працягу 2014 году і колькі зьявілася новых палітвязьняў а таксама апісаў падрабязна сітуацыю па кожнаму з тых, хто працягвае знаходзіцца ў зьняволеньні. Падрабязней на сайце “Радыё Свабода”.

Яўгену Васьковічу перададзена медычная і рэчавая перадача

vaskovich

Як паведаміў Сайт Праваабарончага Цэнтру “Вясна”:

Маці Яўгена Васьковіча расказала, што перадала ў магілёўскую папраўчую калонію № 15 лекі і вітаміны, бо ў сына ўзніклі праблемы са здароўем. Чытаць далей.. »

«Халоднае крыло Радзімы»: кніга, якая стваралася 30 год

presentation_bialaitski_23.12.14_14

Як паведаміў сайт Праваабарончага Цэнтру Вясна: Новая, пятая па ліку, кніга былога палітвязня, праваабаронцы і літаратара Алеся Бяляцкага «Халоднае крыло Радзімы» была прэзентаваная 23 снежня на сядзібе БНФ. Выступы аўтара, вядомых пісьменнікаў, грамадскіх дзеячоў і палітыкаў, аздабляліся дыхтоўнымі мелодыямі дудара Вячкі.

Напачатку свайго выступу Алесь Бяляцкі падзякаваў сваім калегам і сябрам, якія дапамагалі ствараць кнігу, расчытваць лісты з калоніі, адшукваць у архівах і перыёдыцы ранейшыя артыкулы аўтара: Алене Лапцёнак, Ірыне Пракопчык, Таццяне Рэвяка і ўкладальніцы Паліне Сцепаненка. Чытаць далей.. »