Марына Адамовіч пра сустрэчу з Міколам Статкевічам: Апошняе спатканьне ў гэтай турме

statkevich_mikola1 www.svaboda.org :

Марына Адамовіч: Спадзяюся, што ў гэтай турме гэта было апошняе спатканьне. Праз менш чым месяц у Міколы заканчваецца трохгадовы тэрмін знаходжаньня ў турме, і ён мусіць быць пераведзены ў нейкую з калёній, пакуль невядома якую. Гэта было традыцыйнае двухгадзіннае спатканьне, якое я маю два разы на год. На маё ўражаньне, Мікола не зьмяніўся, ён такі ж самы як і быў. Вельмі ясныя і сьветлыя вочы. Няма ніякіх расчараваньняў, стомленасьці, зьняверанасьці. Як і раней ён упэўнены ў сябе, вельмі моцны і мужны з абсалютна дакладным разуменьнем таго, што ён робіць, дзеля чаго і на што яшчэ ён гатовы пайсьці дзеля сваіх перакананьняў. З нагоды розных захадаў з розных бакоў наконт таго, каб напісаць прашэньне ад памілаваньні, Мікола сказаў, што нельга адной паперкай перакрэсьліць усё жыцьцё і гэтага ён ня зробіць ніколі. Чытаць далей.. »

Палітвязень Эдуард Лобаў на волі!

lobau

Палітвязня Эдуарда Лобава вызвалілі з Івацэвіцкай папраўчай калоніі №22 18 снежня ў 8 гадзін раніцы. Яго сустракалі сям’я і паплечнікі воклічам “Жыве Беларусь!”

Як паведаміў Эдуард Лобаў “Радыё Свабода”, адразу пасля выхаду з турмы, яшчэ у 2011 годзе яму тройчы прапаноўвалі пісаць прашэньне аб памілаванні, але ён адмовіўся. З таго часу больш і не згадвалі пра гэта.

У сувязі з прызначэньнем прэвэнтыўнага нагляду былы палітвязень пакуль ня ведае, чым будзе займацца, раней плянаваў з’ехаць за мяжу вучыцца, але падкрэсьліў, што ў турме ягоныя погляды не зьмяніліся і ён будзе працягваць грамадзка-палітычную дзейнасьць.

(Fota Siarhej Hudzilin, “Nasha Niva”)

Чытаць далей.. »