У інтэрв’ю сайту palitviazni.info сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Віталь Рымашэўскі, які пасля снежаньскіх падзей 2010 году таксама апынуўся за кратамі, распавядае пра тое, як зацікавіўся палітыкай, чаму ў свой час вырашыў ісці ў прэзідэнты краіны, што зразумеў у засценках СІЗА КДБ і пра тое, чаму ўлада не рэгіструе БХД.