Расійскія прапагандысты накінуліся на былога палітвязня Зміцера Дашкевіча.
Днямі расійскі рэсурс Lenta.ru апублікаваў артыкул пад назвай «Другі беларускі фронт», у якім аўтар выказвае заклапочанасць «выступамі беларускіх нацыяналістаў».
«Ідэі беларускіх нацыяналістаў падобныя да ідэй польскіх, украінскіх і літоўскіх нацыяналістаў», – кажа аўтар.
“Расіі не падабаецца ўсё, што падкрэслівае аўтэнтычнасць беларускай нацыі, яе асобную гісторыю і мову”, – канстатуе Зміцер Дашкевіч.