Адзін з фігурантаў “справы графіцістаў” Вадзім Жаромскі распавядае сайту palitviazni.info падрабязнасці свайго знаходжання ў шпіталі, пра тое, ці будзе ён прымаць удзел у судовым працэсе і робіць прагнозы адносна будучага рашэння суда.
“Як вядома, 25 студзеня адбудзецца суд па справе “графіцістаў”, – кажа суразмоўца. – Але зараз я знаходжуся ў шпіталі, мякка кажучы, у недзеяздольным стане. Тыдзень таму патрапіў у шпіталь – у мяне траўма пазваночніка. Некалькі дзён я наогул амаль не рухаўся і толькі зараз пачаў хадзіць…”