
Шчыры, харызматычны, усмешлівы, таленавіты, гэты чалавек проста падкупае сваёй манерай размаўляць і разважаць. Не выпадкова ён гаворыць, што нават на “хіміі” удавалася працаваць з людзьмі. Пасьля вызвалення са сьпецкамэндатуры ў Купліне Павал Севярынец ізноў актыўна ўключыўся ў працу аргкамітэту па стварэнні Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі. Неўзабаве пасьля прыезду Паўла ў Менск рalitviazni.info запісалі гэта кароткае інтэрв’ю, у якім, аднак, нядаўні палітвязень адказвае на адно з найважнейшых пытанняў — як дабіцца вызвалення ўсіх астатніх? Чытаць далей.. »