Павал Марозаў

Марозаў ПавалПавал — адзін з падазраваных па крымінальнай справе аб мультфільмах, заведзенай у жніўні 2005 году пракуратурай г. Менску. Павал Марозаў у той час быў каардынатарам праекту грамадзкай ініцыятывы “Трэці Шлях”.

Храналёгія перасьледу

Паўлу Марозаву інкрымінаваўся распаўсюд ў інтэрнэце сатырычных мультфільмаў, якія «зьневажаюць гонар і годнасьць прэзыдэнта Беларусі» (арт. 367 ч. 1).

У межах крымінальнай справы Павал Марозаў, а таксама адміністратар сайту грамадзкай ініцыятывы «Трэці шлях» Андрэй Абозаў, былі дапытаныя ў якасьці сьведак. Супрацоўнікі КДБ правялі ў іх кватэрах ператрусы і вывезьлі кампутарную тэхніку.

Празь некаторы час Павал Марозаў пакінуў Беларусь, не чакаючы верагоднай зьмены статусу ў крымінальнай справе і суда.

Эмігравалі і два іншыя падазраваныя па справе — Андрэй Абозаў і Алег Мініч.

 


Усе навіны зьвязаныя з асобай

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Арцём Пракапенка
  • Ігар Корсак
  • Андрэй Саньнікаў
  • Славамір Адамовіч
  • Уладзімір Кондрусь