Павел Вінаградаў арыштаваны на 10 сутак нібыта за дробнае хуліганства

Вінаградаў Павал

У судзе Маскоўскага раёна Менску 23 жніўня была разгледжаная адміністратыўная справа актывіста “Zмены” Паўла Вінаградава. Як паведаміў сайт Праваабарончага Цэнтру “Вясна”, Паўла Вінаградава пакаралі 10 суткамі арышту нібыта за дробнае хуліганства (арт 17.1 КаАП РБ).

Яшчэ ўдзень да кватэры Паўла Вінаградава падыйшлі супрацоўнікі міліцыі і запатрабавалі, каб той адчыніў ім дзверы. Як напісаў актывіст ў сваім фэйсбуку: «Хочуць, каб дзверы адчыніў. А мне не хочацца. Дамовіліся, што роўна праз 2 гадзіны выйду самастойна. Пайду з рэчамі само сабой. Бывай, дарагі ФБ! Убачымся праз пару тыдняў». Чытаць далей.. »

Сёньня Дзень нараджэньня Мікалая Статкевіча

Мікалай Статкевіч пра турэмную краму: Згадаў у лісьце пра халву, дык халва зьнікла

12 жніўня Дзень нараджэньня сьвяткуе бясстрашны палітык Мікалай Статкевіч. Мікалай Віктаравіч — адзіны кандыдыт на прэзыдэнта на выбарах 2010 году, які застаецца за кратамі. Чытаць далей.. »

Палітычныя футбалісты нагадалі пра палітвязьняў

Зборная дружына сацыял-дэмакратаў

На XVIII Кубку Свабоды імя Генадзя Карпенкі дзьве каманды палітыкаў гралі ў кашульках “Свабоду Мікалаю Статкевічу”, патрабуючы неадкладнага вызваленьня палітвязьняў. Чытаць далей.. »

Алесь Бяляцкі: Беларуская турма як мадэль беларускай дзяржавы

Алесь Бяляцкі: Беларуская турма як мадэль беларускай дзяржавы

Публікуем фрагмэнт дыскусіі Ганны Соўсь і Сяргея Дубаўца з старшынём праваабарончага цэнтру “Вясна”, былым палітвязьнем, літаратуразнаўцай, пісьменьнікам, намінантам на Нобэлеўскую прэмію міра 2012 і 2013 году Алесем Бяляцкім. Чытаць далей.. »

У Камітэт па правах чалавека накіраваная скарга палітвязьня Эдуарда Лобава

Марына Лобава: Прыйшлі халады, а турэмная вопратка сына — летняя

У Камітэт па правах чалавека ААН накіравана скарга палітвязьня Эдуарда Лобава. Пра гэта сайту “Вясны” паведаміла кіраўнік ПУ “Беларускі дакумэнтацыйны цэнтар” Раіса Міхайлоўская. Чытаць далей.. »

Алесь Бяляцкі заклікае падтрымліваць грамадзянскую супольнасць Беларусі і не губляць аптымізму

Алесь Бяляцкі заклікае падтрымліваць грамадзянскую супольнасць Беларусі і не губляць аптымізму

4 жніўня ў розных краінах праходзіць Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі, прымеркаваны да гадавіны арышту нядаўняга палітвязня праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Чытаць далей.. »

Алесь БЯЛЯЦКІ: Паехаў варыць сочыва, а патрапіў у турму…

Алесь БЯЛЯЦКІ: Паехаў варыць сочыва, а патрапіў у турму…

Праваабаронца і нядаўні палітвязень Алесь БЯЛЯЦКІ распавёў “Народнай Волі” пра замежныя рахункі, сваё турэмнае жыццё, сям’ю і пра тое, чаму не хоча балатавацца ў прэзідэнты. Чытаць далей.. »