Актывіст “Маладога Фронту”. Быў намесьнікам старшыні гэтай моладзевай арганізацыі.
Храналёгія перасьледу
20 верасьня 2006 г. быў выкліканы ў Генпракуратуру Рэспублікі Беларусь на допыт па справе, узбуджанай па артыкуле “Дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі” (арт. 193-1 Крымінальнага кодэксу РБ). Справа была заведзеная ў сакавіку 2006 году.
Выклікі на допыт былі і раней, але Сяржук ігнараваў іх і хаваўся. Зьявіўся ў пракуратуру пасьля ціску сьледства на яго бацьку і адваката. Праходзіў па справе “Маладога Фронту” як падазраваны.
Напачатку кастрычніка 2006 г. крымінальная справа супраць С. Лісічонка была зачыненая.