Вячаслаў Касінераў

У сярэдзіне сакавіка 2017 года Вячаслаў Касінераў зладзіў перфоманс – накінуў вяровачную пятлю на скульптуру, якая зроблена ў выяве царскага жандара і ўстаноўлена насупраць будынку Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь. Мэтай перфомансу, як сказаў Касінераў, было выказваньне пратэсту супраць праізволу міліцэйскіх ўладаў. Вячаслаў Касінераў быў затрыманы і да 21.04.2017 утрымліваўся пад вартай у СІЗА горада Мінска на вуліцы Валадарскага. Быў асуджаны да выплаты штрафу па артыкулу 339 КК РБ “Хуліганства”. Фота – “Радыё “Свабода”.

У 2015 годзе Вячаслаў Касінераў праходзіў па так званай “справе графіцістаў” – асуджаны да штрафу за пашкоджаньне маёмасці. Падчас затрыманьня 11.08.2015 супрацоўнікі міліцыі зламалі Вячаславу сківіцу. Прыцягнуць міліцыянтаў да адказнасці за надмернае ўжываньне моцы пры затрыманьні не атрымалася – на скаргі прыходзілі адказы аб тым, што дзеяньні міліцыянтаў былі правамоцнымі.

 

Іншыя палітычныя вязьні

  • Ігар Корсак
  • Аляксандар Арастовіч
  • Павал Шарамет
  • Антон Сурапін
  • Уладзімер Лыско