Алесь Бяляцкі: Тое, што Эдуард Пальчыс на волі, гэта і наша невялікая перамога

a0f5e8f3-cf4e-464a-9bb8-8c35daa51f8c_cx0_cy10_cw0_w987_r1_s_r1-rb6q528 кастрычніка Мінскі гарадскі суд прысудзіў блогера Эдуарда Пальчыса да абмежавання волі тэрмінам у 1 год і 9 месяцаў. Але ў ягоным выпадку дзень у СІЗА лічыцца за два, таму хлопец застаецца толькі адзін месяц «хатняй хіміі».

Былыя палітвязні падзяліліся на сайце palitviazni.info сваімі ўражаннямі ад рашэння суда.

Чытаць далей.. »

Валянцін Стэфановіч: У “справе Пальчыса” шэраг розных абставін, якія могуць паўплываць на прысуд

imagesПрысуд блогеру Эдуарду Пальчысу, якога праваабаронцы ўжо прызналі палітвязнем, магчыма, будзе агучаны 28 кастрычніка.

Тым часам, па неафіцыйнай інфармацыі, пракурор запатрабаваў для Эдуарда Пальчыса 3,5 года зняволення.

“Магчыма, будзе жаданне прадэманстраваць Расіі, што ў Беларусі пільна сочаць за тым, каб у краіне не было нацыяналістычных настроеў, і што на гэтыя настроі ўлады будуць рэагаваць жорстка, – распавёў сайту palitviazni.info праваабаронца Валянцін Стэфановіч. – Такое таксама можа быць. Хаця я ўсё-такі спадзяюся, што ўлады праявяць разумнасць у сваіх падыходах, і Пальчыс не будзе знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі. Гэта і нам не дасць магчымасці кваліфікаваць яго, як палітвязня. Я ўпэўнены, што ў сёняшняй сітуацыі не ў інтарэсах улады мець дадатковых палітычных зняволеных…”

Чытаць далей.. »

Зміцер Паліенка: Мне яшчэ да акцыі сказалі: “Круці адсюль педалі!..

14067441_10205334779047549_8446874214059802957_nПасля вызвалення раварыст Зміцер Паліенка распавёў сайту palitviazni.info пра сваю крымінальную справу, умовы ўтрымання ў СІЗА і зробленыя ўрокі з гэтай гісторыі.

“Шчыра кажучы, думаў, што максімум, які мне могуць даць за акцыю, – гэта “суткі” ў следчым ізалятары на Акрэсціна. Ды і то наўрад ці, бо зараз жа ідзе “лібералізацыя” і замест арыштаў выпісваюць па максімуму штрафы. Але калі ў РУУС прыйшоў высокі начальнік з МУС, паказаў на нас з Канавалавым пальцам і сказаў: “На гэтых узбуджайце крымінальную справу” – вось гэта быў шок”, – успамінае актывіст.

Чытаць далей.. »

Вікторыя Пальчыс: Адчаю ў вачах мужа я не бачыла

D0FB838E-9A38-45F9-9929-BE6700782F8C_cx0_cy4_cw0_w987_r1_s_r1У судзе над блогерам Эдуардам Пальчысам абвешчаны перапынак да 24 кастрычніка. Як вядома, працэс праходзіць у Мінскім гарадскім судзе ў закрытым рэжыме.

Вікторыя – жонка Эдуарда – падзялася з сайтам palitviazni.info сваімі ўражаннямі ад працэса.

“Ёсць адчуванне, што ўсё будзе добра”, – кажа яна.

Чытаць далей.. »

Гары Паганяйла: Дзіўна, што суд па такой гучнай справе – закрыты

imagesУ Мінскім гарадскім судзе ўжо каторы дзень працягваецца разгляд крымінальнай справы рэдактара сайта 1863х.com і блогера Эдуарда Пальчыса. Працэс, як вядома, праходзіць у закрытым рэжыме.

“Калі суд закрылі ад грамадскасці, такі будзе і давер да разгляду гэтай справы, і да таго рашэння, што прыме суд”, – распавёў сайту palitviazni.info юрыст Беларускага Хельсінкскага Камітэту Гары ПАГАНЯЙЛА.

Чытаць далей.. »

Мікалай Статкевіч: Мне налічылі каля 6 тысяч долараў штрафаў

DSCN6496Былы палітвязень Мікалай Статкевіч распавёў сайту palitviazni.info, што ўлады паведамілі аб сваім рашэнні знесці дом, дзе ён жыве.

“Як вядома, шматлікія штрафы, якія мне выпісвалі за акцыі, я прынцыпова не аплочваю. Магчыма, каб адпомсціць мне, улады і прынялі рашэнне знесці дом, дзе жыву”, – кажа палітык.

Чытаць далей.. »

Які будзе прысуд па “справе Пальчыса”?

palczys14-114 кастрычніка ў Мінскім гарадскім судзе пачаўся разгляд крымінальнай справы рэдактара сайта 1863х.com і блогера Эдуарда Пальчыса.

Ён абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў па ч.1 арт.130 (распальванне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варажнечы ці розні) і ч.2 арт. 343 (распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусі.

Cуд праходзіць у закрытым рэжыме.

Чытаць далей.. »

Жонка Эдуарда Пальчыса: Я бачу аптымізм мужа, яго нязломнасць і веру ў тую справу, што ён рабіў

D0FB838E-9A38-45F9-9929-BE6700782F8C_cx0_cy4_cw0_w987_r1_s_r1Жонка блогера Эдуарда Пальчыса, якога праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі палітвязнем, распавяла сайту palitviazni.info пра справу мужа і суд над ім, які пачнецца 14 кастрычніка.

“Мяркую, улады разумеюць, што справа, як кажуць, шытая белымі ніткамі, няма рэальных доказаў вінаватасці мужа, – кажа Вікторыя. – Магчыма, не хочуць, каб міжнародныя назіральнікі і журналісты бачылі, як развальваецца гэтая справа. А за закрытымі дзвярыма могуць вынесці абсалютна любы прысуд. Хаця ўсе мы спадзяемся на лепшае…”

Чытаць далей.. »

Зміцера Паліенку вызвалілі

palijenka1_161012-r782x12 кастрычніка быў вынесены прысуд па справе раварыста Зміцера Паліенкі, які амаль паўгода знаходзіўся за кратамі – актывіст атрымаў 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на 2 гады.

“Прысуд мы лічым палітычна матываваным, але ў той жа час вітаем, што ў Беларусі не з’явіўся чарговы палітвязень, якога маглі адправіць за краты на вялікі тэрмін”, – распавяла сайту palitviazni.info праваабаронца Наста Лойка

Чытаць далей.. »

Бацька Зміцера Паліенкі: Гэта – выбар сына, і я яго паважаю

tut11-111 кастрычніка ў судзе Цэнтральнага раёна пачаўся судовы працэс па справе раварыста Зміцера Паліенкі.

“Я нармальна ставіўся і стаўлюся да таго, што сын актыўна займаўся грамадска-палітычным жыццём. Ён жа дарослы чалавек. Калі так вырашыў, значыцца трэба паважаць яго выбар”, – распавёў сайту palitviazni.info бацька моладзевага актывіста.

Чытаць далей.. »