Гэты разьдзел паведамляе пра людзей, каторыя ў выніку крымінальнага перасьледу былі несправядліва асуджаныя па палітычных матывах, у выніку чаго шэраг іх правоў быў абмежаваны: асуджаныя да пазбаўленьня волі ўмоўна, з адтэрміноўкай выкананьня пакараньня, а таксама да абмежаваньня волі без накіраваньня у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).
Дадзеныя пакараньні накладаюць на асобаў шэраг абавязкаў і ставяць у выніку працягу актыўнай грамадзкай дзейнасьці пад пагрозу паўторнага перасьледу за парушэньне ўмоў адбыцьця пакараньня.