Мікалай Дзядок: Жыццё за кратамі ўжо ніколі не будзе “вельмі далёка”

12299219_1177914705572071_7956729737068635445_nГод таму, 22 жніўня 2015 г., выйшлі на волю палітвязні Мікалай Дзядок, Ігар Аліневіч, Яўген Васьковіч, Арцём Пракапенка, Юры Рубцоў і Мікалай Статкевіч.

Мікалай Дзядок распавёў сайту palitviazni.info пра год жыцця на волі і турэмныя ўспаміны.

“Жыццё за кратамі ўжо ніколі не будзе “вельмі далёка”, – кажа ён. – Гэта важная і неад’емная частка майго жыцця. Ад успамінаў да звычак і катэгорый мыслення яна зараз заўсёды са мной.

Чытаць далей.. »

Юрый Рубцоў: Тых грошай, што дае ўрад Германіі бежанцам, хапае…

imagesБылы палітвязень Юрый Рубцоў, які папрасіў палітычнага прытулку ў Германіі, распавядае сайту palitviazni.info пра тое, як яму жывецца ў Германіі, а таксама выказвае сваё меркаванне з нагоды парламенцкай кампаніі ў Беларусі.

“У матэрыяльным плане я не магу скардзіцца, – кажа Юрый Рубцоў. – Тых грошай, што дае ўрад Германіі, бежанцам хапае і на ежу, і на адзенне”.

Чытаць далей.. »