У снежні група вядомых прадстаўнікоў культуры і грамадскіх дзеячаў заклікала апазіцыю да кансалідацыі ды правядзення кангрэса дэмакратычных сіл для выпрацоўкі далейшых дзеянняў.
На наступны дзень апазіцыйныя палітыкі Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў і Станіслаў Шушкевіч абвясцілі аб стварэнні аргкамітэта для падрыхтоўкі кангрэса. У той жа дзень Статкевіч паведаміў, што ў аргкамітэт пагадзіліся ўвайсці Зміцер Дашкевіч, Вячаслаў Сіўчык, Андрэй Саннікаў і Генадзь Фядыніч.
Былы палітвязень Мікалай Статкевіч распавёў сайту palitviazni.info пра тое, як ідзе падрыхтоўка да Кангрэса.