Былы палітвязень: Мяне цешаць вынікі сваёй працы…

DSCN4877У снежні група вядомых прадстаўнікоў культуры і грамадскіх дзеячаў заклікала апазіцыю да кансалідацыі ды правядзення кангрэса дэмакратычных сіл для выпрацоўкі далейшых дзеянняў.

На наступны дзень апазіцыйныя палітыкі Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў і Станіслаў Шушкевіч абвясцілі аб стварэнні аргкамітэта для падрыхтоўкі кангрэса. У той жа дзень Статкевіч паведаміў, што ў аргкамітэт пагадзіліся ўвайсці Зміцер Дашкевіч, Вячаслаў Сіўчык, Андрэй Саннікаў і Генадзь Фядыніч.

Былы палітвязень Мікалай Статкевіч распавёў сайту palitviazni.info пра тое, як ідзе падрыхтоўка да Кангрэса.

Чытаць далей.. »

Гары Паганяйла: Быў загад – узняць мяне на вілы!

8_gari Вядомы беларускі юрыст Гары Паганяйла распавёў сайту palitviazni.info пра тое, як ён стаў праваабаронцам, пра самыя запамінальныя працэсы ва ўласнай кар’еры і адказаў на пытанне, ці будуць у Беларусі новыя палітвязні.

“Напэўна, мой адвакацкі і праваабарончы лёс быў наканаваны мне з самага дзяцінства”, – кажа Гары Пятровіч.

Чытаць далей.. »

Павел Севярынец: Разам абараняцца лягчэй

DSCN577722 лютага ў Мінску на Кастрычніцкай плошчы прайшла чарговая акцыя пратэсту прадпрымальнікаў, у якой прынялі актыўны ўдзел і былыя палітвязні.

“Гэта вельмі просты рэфлекс для тых, хто праходзіў праз мітынгі, затрыманні, штрафы і турмы, – распавёў сайту palitviazni.info былы палітвязень Павел Севярынец. – Прынцып тут просты: калі кагосьці б’юць, станавіся побач, таму што разам абараняцца лягчэй”.

Чытаць далей.. »

У сям’і Зміцера і Насты Дашкевічаў папаўненне

dashkevich-shliub_2 У сваім фэйсбуку былы палітвязень Зміцер Дашкевіч напісаў: «Сын! Чакаць больш не меў жадання і папрасіўся на два тыдні раней за планаванае. Давід Дашкевіч, 2970, 51. Усім дзякуй за малітвы!»

Нагадаем, Зміцер Дашкевіч – сустаршыня зарэгістраванага ў Чэхіі “Маладога фронту”, экс-палітвязень. Наста Дашкевіч (Палажанка) — былая лідарка маладафронтаўцаў. Яны распісаліся ў калоніі, дзе быў у зняволенні Зміцер, у канцы 2012 года. У чэрвені 2014 года ў іх нарадзілася першае дзіця – дачка Мара.

“Калі Бог дасць, то двое дзяцей – гэта не мяжа”, – кажа Зміцер сайту palitviazni.info.

Чытаць далей.. »

Экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч будзе балатавацца ў дэпутаты

12002772_1017588348273697_3504167498889920434_n_0Расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Алеся Міхалевіча зноў падоўжанае. Палітык да гэтага часу знаходзіцца пад следствам па “справе аб масавых беспарадках” 19 снежня 2010 года.

“Не ведаю, як далей будуць разгортвацца падзеі па справе, але я прыняў рашэнне прымаць удзел у парламенцкіх выбарах-2016”, – паведаміў Алесь Міхалевіч сайту palitviazni.info.

Чытаць далей.. »

Экс-палітвязні пра зняцце санкцый: Еўропа робіць памылку

1019999153 15 лютага Еўрасаюз зняў большую частку санкцый у дачыненні да Беларусі.

Нагадаем, дзеянне санкцый у дачыненні да Беларусі ЕС аднавіў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, якія завяршыліся жорсткім разгонам дэманстрацыі ў Мінску 19 снежня, арыштам большасці альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты, масавымі рэпрэсіямі ў дачыненні да палітычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці.

Як вы ацэньваецце гэтае рашэнне Еўрасаюза? З такім пытаннем мы звярнуліся да некаторых беларускіх былых палітвязняў.

Чытаць далей.. »

Былыя палітвязні падтрымалі прадпрымальнікаў

DSCN572515 лютага ў Мінску на Кастрычніцкай плошчы прайшла акцыя прадпрымальнікаў, які пратэставалі супраць указу №222, што ўводзіць абавязковую сертыфікацыю тавараў.

Падтрымаць ІП-эшнікаў прыйшлі некаторыя палітыкі, сярод іх – былыя палітвязні: Мікалай Статкевіч, Павел Севярынец, Уладзімір Някляеў…

“Я падтрымаў і прадпрымальнікаў, і ўсіх грамадзян Беларусі, якія пацярпелі ад забаронаў улады”, – заявіў сайту palitviazni.info Мікалай Статкевіч.

Чытаць далей.. »

Павел Севярынец: Рэабілітацыя палітвязняў – гэта патрабаванне справядлівасці

Павел Севярынец З моманту правядзення прэзідэнцкіх выбараў у кастрычніку 2015 года “ніякіх зменаў у дрэннай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі не адбылося”, заявіў спецдакладчык ААН па Беларусі Міклаш Харасці.

Сярод прыкладаў парушэнняў правоў чалавека Харасці назваў і факт таго, што былыя палітвязні, вызваленыя незадоўга да выбараў, да гэтага часу не адноўленыя ў грамадзянскіх і палітычных правах.

“Рэабілітацыя “палітычных” – гэта, хутчэй, праблема нацыянальнага масштабу, чым асабістая”, – кажа былы палітвязень Павел Севярынец.

Чытаць далей.. »

На БТ не пашкадавалі чорнай фарбы для графіцістаў

graffiti_figuranty11 жніўня 2015 года пяцёра хлопцаў былі затрыманыя паводле падазрэння ва ўдзеле ў нанясенні графіці «Беларусь мае быць беларускай» і «Рэвалюцыя свядомасці, яна ўжо ідзе…», а таксама заляпванне фарбай сацыяльнага бігборда з выявай супрацоўнікаў міліцыі.

29 студзеня 2016 году ў судзе Фрунзенскага раёна быў вынесены прысуд – Вадзім Жаромскі, Максім Пякарскі і Вячаслаў Касінераў атрымалі штрафы ад 30 да 50 базавых велічынь.

Аднак, як аказалася, “справа графіцістаў” працягвае жыць. Днямі ў перадачы «Галоўны эфір» выйшаў сюжэт пра яе ўдзельнікаў, а апошнія плануюць падаць у суд на журналістаў.

“Там так перакруцілі ўсё з ног на галаву, што мы вымушаны дзейнічаць праз суд”, – распавёў сайту palitviazni.info Вячаслаў Касінераў.

Чытаць далей.. »

Валянцін Стэфановіч: Сістэмных якасных зменаў у галіне правоў чалавека я не назіраю

Стэфановіч: Эўрапейскі зьвяз можа дамагчыся вызваленьня СтаткевічаДнямі стала вядома, што арышт з маёмасці кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага зняты, паколькі быў накладзены “памылкова”.

Праваабаронца Валянцін СТЭФАНОВІЧ распавядае сайту palitviazni.info пра гэтую гісторыю, а таксама пра тое, што атрымалася з “гучнай справы графіцістаў”.

Чытаць далей.. »