Экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч будзе балатавацца ў дэпутаты

12002772_1017588348273697_3504167498889920434_n_0Расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Алеся Міхалевіча зноў падоўжанае. Палітык да гэтага часу знаходзіцца пад следствам па “справе аб масавых беспарадках” 19 снежня 2010 года.

“Не ведаю, як далей будуць разгортвацца падзеі па справе, але я прыняў рашэнне прымаць удзел у парламенцкіх выбарах-2016”, – паведаміў Алесь Міхалевіч сайту palitviazni.info.

«Следчы па тэлефоне паведаміў, што маё следства працягнулі на адзін месяц. Так што для Беларусі яшчэ не час на новую палітыку. Яшчэ адзін месяц я ў статусе абвінавачанага», – напісаў Алесь Міхалевіч на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Нагадаем, Міхалевіч, як і большасць іншых кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах 2010 года, быў затрыманы ў ноч на 20 снежня. 19 лютага 2011 г. яго выпусцілі са следчага ізалятара КДБ пад падпіску аб нявыездзе, а 28-га ён арганізаваў прэс-канферэнцыю, на якой расказаў пра катаванні ў СІЗА. У сакавіку таго ж года Міхалевіч таемна выехаў з Беларусі і праз некалькі тыдняў атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі.

“Пакуль аб працягу следства мне паведамілі толькі па тэлефоне, але ніякіх афіцыйных лістоў з гэтай нагоды я не атрымліваў, – адзначае Алесь Міхалевіч.Тэрмін папярэдняга следства скончыўся, яны павінны былі яго працягваць. Далей – альбо спыненне крымінальнай справы, альбо прыпыненне… Розныя варыянты ёсць”.

“Я спадзяюся, што ніхто саджаць у турму мяне не будзе, бо грошы Міжнароднага валютнага фонда Беларусь жа яшчэ не пабачыла, – з жартам дадае палітык. – Калі б думаў, што будуць саджаць, то ўжо з’ехаў бы”.

Па яго словах, пакуль ён займаецца сваімі асабістымі справамі, цешыцца сям’ёй, а таксама збіраецца ў гэтым годзе балатавацца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Партыі БНФ.

“Такое рашэнне я прыняў адразу, як вярнуўся ў Беларусь, але пакуль не агучваў яго, – кажа Алесь Міхалевіч. – Таму зараз рыхтуюся да кампаніі, збіраю каманду. Адзінае, што мне можа перашкодзіць, калі праз суд мяне прызнаюць вінаватым па справе 19 снежня 2010 года”.

palitviazni.info

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

03.07.2020 «Падстаў для спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да вас не маецца”. Следчы камітэт адказаў экс-палітвязню Алесю Міхалевічу па справе дзесяцігадовай даўніны

24.03.2020 Алесь Міхалевіч: У гэтым годзе маю справу не закрыюць за тэрмінам даўніны

21.06.2019 “Справу Алеся Міхалевіча” закрыюць у наступным годзе?

03.10.2018 Алесь Міхалевіч: Крымінальную справу не хочуць закрываць…

23.04.2018 Былы палітвязень Алесь Міхалевіч зарэгістраваў у Вільні юрыдычны офіс

28.09.2017 Алесь Міхалевіч: Прызнаць невінаватым не хочуць, а прызнаць вінаватым не могуць

28.02.2017 Чаму не закрываюць справу Алеся Міхалевіча?

20.09.2016 Алесь Міхалевіч збіраецца звяртацца па сваёй крымінальнай справе ў Пракуратуру

05.05.2016 Алесь Міхалевіч рыхтуецца да парламенцкай кампаніі

17.02.2016 Экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч будзе балатавацца ў дэпутаты

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксандар Францкевіч
  • Вячаслаў Сіўчык
  • Аляксандар Атрошчанкаў
  • Віталь Мацукевіч
  • Алесь Бяляцкі