Складзеныя два рапарты на Мікалая Статкевіча пасля пераводу яго ў шклоўскую калонію

statkevich_mikola1

паводле сайту spring96.org: Пасля двух дзён знаходжання Мікалая Статкевіча ў шклоўскай калоніі на палітвязня былі складзеныя два рапарты.

Як паведаміла праваабарончаму цэнтру “Вясна” жонка Мікалая Марына Адамовіч: “За першыя два дні на яго былі складзеныя два рапарты. Першы рапарт быў складзены за “нестатутныя” штаны, выдадзеныя ў магілёўскай турме. Другі – нібыта за парушэнне распарадку дня, але гэта тычылася толькі Статкевіча. Якія гэта мае наступствы, я пакуль не ведаю. Хачу спадзявацца, што ўсё будзе добра. Адзначу, па голасе Мікалая адчувалася, што ён быў у вельмі добрым гуморы, нармальным стане”. Чытаць далей.. »