Станіслаў Шушкевіч: ваўка не зробіш вегетарыянцам

 f79f10da42cdc562deb076c5e991b691Станіслаў Шушкевіч – першы кіраўнік незалежнай Беларусі – распавёў сайту palitviazni.info пра прыхаваныя рэпрэсіі ўладаў і еўрапейскую палітыку ў дачыненні да Беларусі.

“Уладам ніхто не перашкаджае ладзіць такія рэпрэсіі, – мяркуе палітык. – Грашовыя штрафы Еўропа ўспрымае, як нейкі жарт”.

Чытаць далей.. »

Ігар Кузняцоў: Калі мы перастанем нагадваць пра сталінскія рэпрэсіі, закапаем гэтую тэму ў зямлю

mqdefault Ва ўкраінскай сталіцы днямі правялі дэмантаж помніка чэкістам. А ў беларускай сталіцы пенсіянер Уладзімір Мазанік, бацька якога ў сталінскія часы стаў ахвярай палітычных рэпрэсій, каля трох гадоў дамагаецца ад уладаў устаноўкі ў Мінску памятнага знака ахвярам сталінізма. І пакуль яго намаганні дарэмныя. Чыноўнікі мяркуюць, што гэта рабіць “немэтазгодна”.

Чаму улады ігнаруюць гісторыю і “саромеюцца” ўслых гаварыць пра тое, як савецкія ўлады забівалі ўласны народ? Пра гэта сайт palitviazni.info гутарыць з гісторыкам і даследчыкам сталінскіх часоў Ігарам Кузняцовым.

Чытаць далей.. »

Як Мікалай Статкевіч хацеў падарыць судовым выканаўцам адзін злоты

DSCN5794

Былы палітвязень Мікалай Статкевіч распавёў пра свае сустрэчы з еўрачыноўнікамі, пра тое, ці “думае Еўропа пра Беларусь” і пра рэакцыю беларускіх памежнікаў на з’яўленне былога кандыдата ў прэзідэнты на мяжы.

“У мяне ў кішэні быў адзін польскі злоты, і, калі б ізноў выклікалі на мяжу судовых выканаўцаў, то я сам бы аддаў гэты злоты і запатрабаваў, каб яны канфіскавалі ў кошт штрафаў і правялі ўсе неабходныя працэдуры з афіцыйным афармленнем папер”, – паведаміў палітык сайту palitviazni.info.

Чытаць далей.. »

Ці адправяць патэнцыйнага палітвязня на прымусовае лячэнне?

get_img

3 чэрвеня Мінскі гарадскі суд разглядзіць скаргу на прысуд Фрунзенскага суда Мінска, які прызнаў 80-гадовага пенсіянера Аляксандра Лапіцкага вінаватым у абразе прадстаўнікоў улады і накіраваў яго на прымусовае лячэнне.

Нагадаем, што ў 2011 годзе пенсіянер Аляксандр Лапіцкі пачаў адсочваць разбор з нагоды выбуху ў мінскім метро. У сваім блогу ён дэталёва распісваў, што, на ягоную думку, у трагедыі вінаваты высокія службовыя асобы. Міліцыя неаднаразова адмаўляла ў завядзенні крымінальнай справы на пенсіянера, аднак у гэтым годзе справа дайшла да суда.

Праваабарончы цэнтар «Вясна» ўжо выступіў з заявай, у якой патрабуе спыніць пераслед Аляксандра Лапіцкага і перагледзець заканадаўства адносна паклёпу на дзяржаўных асобаў. Праваабаронцы не выключаюць, што арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнае Аляксандра Лапіцкага палітвязнем.

Чытаць далей.. »

Беларускія палітвязні: Вызваленне Надзеі Саўчанка – заканамерны працэс

savchenko-c0jbcУчора ўкраінская лётчыца Надзея Саўчанка, якая стала палітычнай закладніцай у Расіі, была вызваленая з турмы і абмененая на двух супрацоўнікаў расійскага Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Міністэрства абароны Расіі Яўгена Ерафеева і Аляксандра Аляксандрава.

Беларускія палітвязні лічаць, што яе “вызваленне – заканамерны працэс, а сама Надзея можа стаць нацыянальнай гераіняй”.

Чытаць далей.. »

Наста Лойка: Палітычныя рэпрэсіі толькі змянілі свае формы

loyka1“Судовы канвеер” у Беларусі працягвае працаваць амаль без перапынку. Пра новую тактыку сілавікоў адносна ўдзельнікаў несанкцыянаваных акцый, вялікія штрафы, сітуацыю з правамі чалавека ў вобласці правоў чалавека сайту palitviazni.info распавядае праваабаронца Наста Лойка.

“Пераслед удзельнікаў мірных акцый супярэчыць міжнародным стандартам свабоды сходаў і дабраахвотна ўзятым на сябе міжнародным абавязкам з боку Беларусі, – адзначае праваабаронца. – Фактычна, рэпрэсіі толькі ўзмацніліся і паляпшэння сітуацыі не бачна”.

Чытаць далей.. »

Палітэмігрант Сяргей Навумчык прыляцеў у Мінск. На некалькі дзён

navumchyk_siarhiej2-4o32oУ канцы красавіка 1996 года Сяргей Навумчык разам з лідарам БНФ Зянонам Пазьняком таемна выехаў з Беларусі ва Украіну, а потым эміграваў у ЗША. Незалежная газета “Свабода” ў маі 1996 года паведаміла аб распараджэнні камандуючага пагранічнымі войскамі Беларусі затрымаць іх у выпадку ўезду на тэрыторыю краіны. У жніўні 1996 года Навумчык і Пазьняк атрымалі палітычны прыстанак у Злучаных Штатах. У палітычнай эміграцыі Сяргей Навумчык правёў 20 гадоў.

“Калі бацькі выказалі жаданне нас пабачыць, мы не маглі не пайсці ім насустрач», — распавёў Сяргей Навумчык, які прыляцеў у Мінск разам з жонкай і дачкой.

Чытаць далей.. »

“Пратрымайся да «Вясны»!

DSCN614220 мая ў сталічным прэс-клубе адбылася святочная імпрэза з нагоды 20-годдзя Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Зала была запоўненая. Сярод гасцей былі і прадстаўнікі шэрагу амбасадаў еўрапейскіх краін, а таксама — павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд і супрацоўнікі амерыканскага дыпламатычнага прадстаўніцтва.

“Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі не змянілася, і місія «Вясны» не завершаная», — сказаў кіраўнік арганізацыі і былы палітвязень Алесь Бяляцкі.

Чытаць далей.. »

Пытанне санкцый: быць альбо не быць?

sanЗлучаныя Штаты Амерыкі зноў заклікалі беларускія ўлады распачаць крокі для паляпшэння сітуацыі ў сферы дэмакратыі і правоў чалавека.

Намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Брыджыт Брынк паведаміла, што пытанне поўнага зняцця санкцый ў дачыненні да Беларусі, магчыма, паўстане па выніках парламенцкіх выбараў, якія пройдуць восенню гэтага году.

“У пытанні зняцця санкцый многае будзе залежыць ад геапалітычнага кантэксту, – распавядае сайту palitviazni.info былы палітвязень Мікалай Статкевіч. – Ад сітуацыі ў рэгіёне, ад дзеянняў Расеі і паводзінаў беларускіх уладаў. З боку апошніх, можа быць, дастаткова будзе нейкіх фіктыўных крокаў да паляпшэння сітуацыі. Зрэшты, шмат будзе залежыць і ад беларускага грамадства, ад таго, як яно адрэагуе на сітуацыю”.

Чытаць далей.. »

“20-я Вясна”

indexПраваабарончая арганізацыі “Вясна” была створана вясной 1996 года, пасля жорсткага разгону і затрымання ўдзельнікаў мірнай жалобнай акцыі «Чарнобыльскі Шлях». Напачатку гэта была проста ініцыятыва па дапамозе ахвярам рэпрэсій і іх сем’ям, але ў 1997 годзе мінская гарадская арганізацыя «Вясна-96» атрымала афіцыйную рэгістрацыю, а ў 1999 годзе яна ператварылася ўжо ў рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Праваабарончы цэнтр “Вясна” з рэгіянальнымі філіямі ў буйных гарадах Беларусі.

Нягледзячы на скасаванне дзяржаўнай рэгістрацыі ў 2003 годзе, праваабаронцы працягваюць сваю дзейнасць і сёння.

Да свайго 20-гадовага юбілею праваабаронцы падрыхтавалі зборнік эсэ і ўспамінаў “20-я Вясна”.

Чытаць далей.. »