Палітэмігрант Сяргей Навумчык прыляцеў у Мінск. На некалькі дзён

navumchyk_siarhiej2-4o32oУ канцы красавіка 1996 года Сяргей Навумчык разам з лідарам БНФ Зянонам Пазьняком таемна выехаў з Беларусі ва Украіну, а потым эміграваў у ЗША. Незалежная газета “Свабода” ў маі 1996 года паведаміла аб распараджэнні камандуючага пагранічнымі войскамі Беларусі затрымаць іх у выпадку ўезду на тэрыторыю краіны. У жніўні 1996 года Навумчык і Пазьняк атрымалі палітычны прыстанак у Злучаных Штатах. У палітычнай эміграцыі Сяргей Навумчык правёў 20 гадоў.

“Калі бацькі выказалі жаданне нас пабачыць, мы не маглі не пайсці ім насустрач», — распавёў Сяргей Навумчык, які прыляцеў у Мінск разам з жонкай і дачкой.

Сяргею Навумчыку 55 гадоў. У 1990—96-м гадах ён быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі, каардынатарам парламенцкай апазіцыі БНФ, уваходзіў у склад Канстытуцыйнай камісіі і парламенцкай камісіі па пытаннях СМІ і правах чалавека. У красавіку 1995 года ўдзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў апазіцыі БНФ, якая праводзілася ў зале пасяджэнняў Вярхоўнага Савета ў знак пратэсту супраць ініцыяванага Аляксандрам Лукашэнкам рэферэндуму аб змене дзяржаўнай сімволікі і статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай. У ноч на 12 красавіка 1995 года ўдзельнікі галадоўкі былі збітыя спецпадраздзяленнем КДБ і выкінутыя на вуліцу, паведамляе БелаПАН.

У канцы красавіка 1996 года Сяргей Навумчык разам з лідарам БНФ Зянонам Пазьняком таемна выехаў з Беларусі ва Украіну, а потым эміграваў у ЗША. Незалежная газета “Свабода” ў маі 1996 года паведаміла аб распараджэнні камандуючага пагранічнымі войскамі Беларусі затрымаць іх у выпадку ўезду на тэрыторыю краіны. У жніўні 1996 года Навумчык і Пазьняк атрымалі палітычны прыстанак у Злучаных Штатах.

Дарэчы, яшчэ ў мінулым годзе Сяргей Навумчык напісаў у Фэйсбуку, што разглядае магчымасць прыезду ў Беларусь на прэзэнтацыю новай уласнай кнігі «Дзевяноста пяты».

«Я вырашыў рызыкнуць і збіраўся прыехаць (ёсць людзі, якія могуць гэта пацвердзіць). Збіраўся, хаця гэта звязана з цэлым комплексам праблем, якія не залежаць ад мяне, і да таго ж некаторыя блізкія (найперш маці) былі рэзка супраць гэтага», — паведаміў палітэмігрант.

Аднак тады ён сутыкнуўся з бюракратычнымі перашкодамі, каб памяняць за мяжой пратэрмінаваны пашпарт грамадзяніна Беларусі.

Па словах спадара Навумчыка, у Беларусі ён правядзе некалькі дзён, пасля чаго вернецца ў Прагу, дзе жыве і працуе ў беларускай службе “Радыё Свабода”.

Раней, у верасні 2015 года, у Беларусь з палітычнай эміграцыі вярнуліся экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч і лідар зарэгістраванага ў Чэхіі руху салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык.

palitviazni.info

Фота: Svaboda.org

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Алесь Круткін
  • Мікіта Емельянаў
  • Міхась Субач
  • Сяргей Скрабец
  • Аляксандар Васільеў