“Пратрымайся да «Вясны»!

DSCN614220 мая ў сталічным прэс-клубе адбылася святочная імпрэза з нагоды 20-годдзя Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Зала была запоўненая. Сярод гасцей былі і прадстаўнікі шэрагу амбасадаў еўрапейскіх краін, а таксама — павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд і супрацоўнікі амерыканскага дыпламатычнага прадстаўніцтва.

“Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі не змянілася, і місія «Вясны» не завершаная», — сказаў кіраўнік арганізацыі і былы палітвязень Алесь Бяляцкі.

Першы сакратар амбасады ЗША Моніка Плант у сваёй прамове выказала спадзяванне, што «дзейнасць «Вясны» паспрыяе таму, што Беларусь стане свабоднай і дэмакратычнай краінай», паведаміла Радыё Свабода.

Свой выступ яна скончыла воклічам «Жыве Беларусь!», на які зала адгукнулася аплядысментамі.

З юбілеем «Вясну» павіншавалі таксама прадстаўнікі шэрагу няўрадавых арганізацыяў Беларусі, праваабаронцы, юрысты, палітыкі. Падарункамі для юбіляраў сталі фатаздымкі, салодкія пачастункі, а таксама спевы, бел-чырвона-белыя кветкі і нават выратавальны круг з надпісам “Пратрымайся да “Вясны!”

DSCN6132

DSCN6148

DSCN6155

DSCN6158

DSCN6159

DSCN6160

DSCN6163

DSCN6178

DSCN6184

DSCN6188

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Валеры Шчукін
  • Зьміцер Дашкевіч
  • Аляксандар Казакоў
  • Кацярына Салаўёва
  • Юрый Бандажэўскі